Сёлета польскія авіялініі LOT перавязуць каля 8 мільёнаў пасажыраў, пра гэта падчас Кангрэсу авіяцыйнага рынку паведаміў віцэ-старшыня авіякампаніі Міхал Фіёл(Michał Fijoł). Паводле прагнозаў, паслугамі польскай дзяржаўнай авіякампаніі скарыстаецца ўдвая больш пасажыраў, чым летась.
Нягледзячы на гэта, бягучы год авіякампанія LOT завершыць са стратамі.
Згодна з апошнім прагнозам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту IATA, грамадзянская авіяцыя вернецца да стану да пандэміі толькі ў сярэдзіне 2024 года.
IAR /аз