Беларуская Служба

«Уласныя сыравінныя рэсурсы – шанец на энергетычную бяспеку Польшчы»

15.11.2022 09:01
Зараз у свеце вельмі сур'ёзныя праблемы і выжывуць тыя, хто мае ўласныя рэсурсы, лічыць дарадца прэзідэнта па кліматычнай палітыцы.
ВугальMyriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дарадца прэзідэнта па кліматычнай палітыцы заявіў, што Польшча павінна выкарыстоўваць той вугаль, які яшчэ ёсць у шахтах. На яго думку, гэта асабліва важна ў сувязі з энергетычным крызісам і ростам коштаў на энерганосьбіты, выкліканым расійскай агрэсіяй супраць Украіны. Павел Салэк(Paweł Sałek) адзначыў, што толькі выкарыстанне ўласнай сыравіны забяспечыць поўную энергетычную бяспеку Польшчы:

- Мы павінны пастаянна развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Клапаціцца пра клімат і кліматычную палітыку, але сёння толькі падстава ў выглядзе ўласных сыравінных рэсурсаў дае шанец на энергетычную бяспеку. Зараз у свеце вельмі сурʼёзныя праблемы, і выжывуць тыя, хто мае ўласныя сыравінныя рэсурсы.

Павел Салек нагадаў, што Польшча ўсё яшчэ чакае меркавання Еўракамісіі адносна Фонду пераўтварэння Сілезіі, які прадугледжвае ліквідацыю каменнавугальных шахтаў у абмен на інвестыцыі ў развіццё сучасных тэхналогій у гэтым рэгіёне.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Кіраўнік польскага ўраду: Да канца года Польшча імпартуе дадатковыя 9 мільёнаў тон вугалю

01.11.2022 13:31
Прэм'ер Маравецкі падкрэсліў, што мяняецца стаўленне мясцовых органаў улады да ўдзелу ў працэсе размеркавання вугалю.