Бяспека, аднаўленне Украіны і барацьба з дэзынфармацыяй – гэта галоўныя тэмы XXXII Эканамічнага форуму ў Карпачы на поўдні Польшчы. Чакаецца, што на трохдзённае мерапрыемства, прыедзе рэкордная колькасць гасцей. Гэта будуць палітыкі, прадстаўнікі дзелавых колаў, навукоўцы і прадстаўнікі мясцовага самакіравання.
Дырэктар прэс-службы арганізатара форуму – Інстытута ўсходніх даследаванняў Міхал Ружыцкі (Michał Różycki) кажа, што сёлетняя праграма найбольш насычаная сярод усіх папярэдніх форумаў:
- Адбудзецца больш за 550 сустрэчаў – гэта выключны рэкорд, падобным чынам, як 5 200 гасцей. Нагадваю, у мінулым годзе ў форуме ўдзельнічала больш за 5 тысяч гасцей. Мерапрыемства абслугоўвае больш за сотня СМІ. Удзельнікі прадстаўляюць больш за 70 краінаў свету, у тым ліку шмат прадстаўнікоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Украіны, Германіі, а таксама ЗША.
У першы дзень форуму, між іншым, запланаваная прэзентацыя справаздачы Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве і Эканамічнага форуму. Гэта выданне, якое падсумоўвае эканамічныя працэсы ў Польшчы і ў краінах рэгіёну.
У праграме таксама цырымонія ўручэння звання «Чалавек года 2023», якое сёлета было прысуджанае амбасадару ЗША ў Польшчы Марку Бжазіньскаму.
Сёлетні Эканамічны форуму ў Карпачы праходзіць пад дэвізам: «Новыя каштоўнасці Старога кантынента – Еўропа на парозе пераменаў«. Медыйным патронам мерапрыемства з'яўляецца грамадскае Польскае радыё.
IAR/аз