Беларуская Служба

За год найбольш падаражэлі харчовыя дабаўкі і бытавая хімія, а патаннелі тлушчы

19.10.2023 11:33
Агулам з 17 катэгорый тавараў, 15 сталі даражэйшымі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock

Цэны ў крамах рознічнага гандлю ў верасні выраслі, паводле розных даследаванняў, на 9,38% – 10,1% – чытаем на сайце Forsal.pl.

Паводле аўтараў аналізу, дынаміка росту цэн паніжаецца, але большасць базавых тавараў па-ранейшаму даражэюць. «Гэтым разам у авангардзе росту коштаў – харчовыя дабаўкі (кетчуп, маянэз, гарчыца, спецыі), якія падаражэлі на 32,2% г/г. Таксама лідзіруюць бытавая хімія (рост на 25,1%) і тавары для дзяцей – 16,6 працэнта, цукеркі і дэсерты даражэйшыя на 13,6 працэнта, агародніна – на 13,5%».

Агулам з 17 катэгорый тавараў, 15 сталі даражэйшымі. Значнае падзенне коштаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зафіксавана толькі ў выпадку тлушчаў – на 21,2%. Невялікае падзенне паказалі і малочныя прадукты – 0,7%.

«Гарачы перадвыбарчы перыяд быў часам шматлікіх абяцанняў і падставай для зніжэння коштаў на паліва і працэнтных ставак. Некаторыя з гэтых дзеянняў ператварыліся ў рашэнні вытворцаў і спрыялі меншаму росту коштаў на іх прадукцыю. Але пакуль мы назіраем тэндэнцыю росту коштаў, хаця ўжо не на 50%, а ў сярэднім на 10-20%», – пракаментавала Юстына Рыбацка з Універсітэту WSB Merito, аднаго з аўтараў даследавання.

Роберт Орпых з WSB Merito мяркуе, што зніжэнне дынамікі росту коштаў працягнецца. Аднак »у бліжэйшыя месяцы і нават кварталы разлічваць на зніжэнне коштаў у крамах не выпадае. Большая частка выдаткаў на паўсядзённыя пакупкі ніколі не вернецца да ўзроўню перад перыядам высокай інфляцыі. Больш за ўсё вырастуць цэны на энерганосьбіты, паліва. Высокія цэны на газ, электраэнергію і паліва, адпаведна, уплываюць на цэны тавараў у рознічных крамах», – адзначыў Орпых.

нг