Кампаніі эфектыўна выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для стварэння свайго брэнда, камунікацыі з кліентамі і вядзення продажаў, адзначаюць аналітыкі Польскага эканамічнага інстытута.
Паводле іх, ужо 48 працэнтаў кампаній выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ў бізнес-мэтах. 10 гадоў таму гэта было 19 працэнтаў.
Па дадзеных інстытута, больш за 80 працэнтаў буйных прадпрыемстваў выкарыстоўвалі сацыяльныя сеткі для стварэння іміджу або збыту прадукцыі (76 працэнтаў), а таксама для найму супрацоўнікаў (58 працэнтаў).
Сацыяльныя сеткі выкарыстоўваюцца не толькі для стварэння ўласнага брэнда і ў якасці канала сувязі з кліентамі, але і для вядзення продажаў. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у 2022 годзе 18 працэнтаў малых, сярэдніх і буйных кампаній ажыццяўлялі продаж сваёй прадукцыі ў інтэрнэце, часцей за ўсё праз уласныя сайты або мабільныя дадаткі (13 працэнтаў).
У 2023 годзе свае сайты мелі дзве траціны прадпрыемстваў (67 працэнтаў), а больш за 4 працэнты прапанавалі кліентам адмысловы дадатак для загрузкі на смартфон.
PAP/аз