Карканошскі нацыянальны парк атрымае ад Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі амаль 3 мільёны злотых(амаль 690 тысяч еўра) на мадэрнізацыю і пашырэнне сістэмы супрацьпажарнай аховы. Пагадненне па гэтай справе было падпісанае ў сядзібе фонду ў Варшаве.
Дырэктар Карканошскага нацыянальнага парку Анджэй Рай (Andrzej Raj) падкрэсліў, што за атрыманыя сродкі парк зможа пабудаваць супрацьпажарныя рэзервуары і набыць адпаведнае абсталяванне:
- Мы плануем, між іншым, купіць лёгкія транспартныя сродкі, якія дазволяць нам рухацца ў складаных горных умовах і транспартаваць адпаведнае абсталяванне. Нагадваю цяжкая пажарная тэхніка не заўсёды даедзе на месца пажару.
Сродкі былі выдзеленыя з бюджэту ў 65 мільёнаў злотых (амаль 15 мільёнаў еўра), прызначанага для нацыянальных паркаў менавіта на супрацьпажарную ахову.
Нагадваем, найбуйнейшы за апошнія гады пажар на мяжы Карканошскага нацыянальнага парку ўспыхнуў у лістападзе 2018 годa на чэшскім баку Карканошаў. Ён пашырыўся на польскі бок, дзе згарэла 20 гектараў прыродных тэрыторый.
Горы Карканошы ўваходзяць у Сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА і ахоўваюцца двума паркамі – адным на тэрыторыі Польшчы і адным на тэрыторыі Чэхіі.
IAR/аз