Беларуская Служба

Новы міністр Дзяржаўнай маёмасці рыхтуе даклад пра стан дзяржмаёмасці, які новы ўрад прымае ад ПіС

19.12.2023 15:21
Размова ідзе пра прадпрыемствы энергетычнай сферы: шахты, электрастанцыі, а таксама пра паліўны сектар.
      ()       ()
Міністр спорту і турызму Славамір Нітрас (злева) і міністр дзяржаўнай маёмасці Барыс Будка (справа) PAP/Leszek Szymański

Новы міністр Дзяржаўнай маёмасці Барыс Будка пералічыў найбольш важныя задачы, якія стаяць перад міністэрствам:

- Гаворка ідзе пра фінансавыя планы вугальных кампаній на будучы год. Яны будуць абмяркоўвацца новым кіраўніцтвам і будуць перагледжаны такім чынам, каб забяспечыць функцыянаванне горназдабыўной прамысловасці. Я даю на гэта гарантыі як новы міністр, і таксама як дэпутат, абраны жыхарамі Сілезіі. Мы супрацоўнічаем з новым Міністэрствам прамысловасці і яго кіраўніком Мажэнай Чарнэцкай.

Размова ідзе пра прадпрыемствы энергетычнай сферы: шахты, электрастанцыі, а таксама пра паліўны сектар.

Адзначым, што ў Сілезіі сканцэнтраваная горназдабыўная прамысловасць Польшчы.

Барыс Будка чакае хуткай адстаўкі Даніэля Абайтэка з пасады старшыні нафтавага канцэрну Orlen:

- Ён заяўляў аб гэтым публічна, таму я чакаю заявы пра адстаўку. Спадар Абайтэк выразна сказаў, што ён прадстаўнік пэўнай партыі і адчувае сябе прывязаным да яе. Таму я чакаю адпаведных крокаў, то бок, што ён падасць у адстаўку. А яшчэ прэм'ер-міністр чакае тэрміновага адказу пра інвестыцыі кампаніі Orlen ў SMR (малыя модульныя рэактары).

Кампанія Orlen лічылася крыніцай фінансавання ідэй папярэдняга ўраду.

13 снежня новы міністр Дзяржмаёмасці Барыс Будка звольніў з назіральнай рады кампаніі Orlen Яніну Гос, сяброўку лідара ПіС Яраслава Качыньскага.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі