Беларуская Служба

У Польшчы Ryanair робіць стаўку на рэгулярны рэйсы

06.02.2024 10:25
Ірландская авіякампанія абвясціла свой летні расклад з польскіх аэрапортаў.
Ryanair
Ryanair Rebius/Shutterstock

30 новых маршрутаў і 18 мільёнаў абслужаных пасажыраў – гэта планы авіякампаніі Ryanair на 2024 год у Польшчы. Новыя маршруты ўключаюць Алікантэ ў Іспаніі, горад Ханья ў Грэцыі, Мальту і Корфу. У расклад таксама ўвойдуць Будапешт, Лондан і Рым.
Агулам колькасць маршрутаў з варшаўскага аэрапорта імя Шапена павялічыцца. У сваю чаргу аэрапорт Модлін страціць 15 маршрутаў, а ў выпадку наступных 16-ці будзе скарочана частата рэйсаў.

Старшыня авіякампаніі Майкл О'Ліры паясніў, што прычынай скарачэння зʼяўляецца адсутнасць інвестыцый у пашырэнне тэрмінала ў Модліне:

- Я думаю, што новае кіраўніцтва Польскіх аэрапортаў прыме рашэнне аб мадэрнізацыі аэрапорта ў Модліне, а таксама павысіць частату рэйсаў з аэрапорта Шапена. Ёсць патэнцыял для развіцця перавозак у такіх рэгіянальных аэрапортах, як Кракаў, Вроцлаў, Познань і Катавіцэ. Мы таксама спадзяемся, што новы ўрад, у адрозненне ад папярэдняга, будзе з намі супрацоўнічаць.

У планах авіякампаніі таксама развіццё чартарных перавозак, паведаміў старшыня Buzz - даччынай авіякампаніі Ryanair Міхал Качмаржык(Michał Kaczmarzyk):

- Рэгулярны рэйсы развіваюцца хутчэй, таму сёлетнія інвестыцыі накіраваныя ў асноўным на гэты сегмент перавозак. Тым не менш, цягам 3-4 бліжэйшых гадоў мы плануем таксама інвеставаць у чартэрныя перавозкі.

Польшча зʼяўляецца чацвёртым па велічыні еўрапейскім рынкам для ірландскай звышбюджэтнай авіякампаніі Ryanair.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Эксперт: Першая АЭС у Польшчы не раней, чым у 2036 годзе

30.01.2024 10:45
Паводле эксперта па энергетыцы Даніэля Чыжэўскага, выкананне тэрміну 2033 года малаверагоднае.