Беларуская Служба

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ ужо адбіліся на экспарце паліў з РФ

08.02.2024 13:31
Расіяне ў студзені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілі экспарт паліва ў краіны па-за межамі СНД.
Ілюстрацыя Фота: fotoslaz/Shutterstock.com

Падзенне вытворчасці бензіну ў Расіі дасягнула 2% і склала 3,49 млн тон. Асноўная прычына – збой нафтаперапрацоўчага завода NORSI пад Ніжнім Ноўгарадам, – піша польскі партал biznesalert.pl. Аднак скарачэнне экспарту гэтага паліва амаль на траціну павялічыла прапанову на ўнутраным рынку – на 6,5% ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Спад продажаў бензіну з Расіі за мяжу склаў 31,5%.

Яшчэ адзін выклік для здабычы паліва ў Расіі – атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. Іх мэтай быў Валгаградскі НПЗ, які з'яўляецца ключавым з пункту гледжання паставак паліва на поўдзень краіны. Уладальнікам зʼяўляецца «Лукойл», які сцвярджае, што атака не паўплывала на перапрацоўку нафты ў паліва. Валгаградскі НПЗ мае магутнасць 15 мільёнаў тон і зʼяўляецца найбуйнейшым вытворцам паліва на поўдні Расіі. Атака ўкраінскага беспілотніка ў ноч з 2 на 3 лютага – чарговая за серыі атакаў на расійскую паліўную інфраструктуру пасля нападаў на шэрагу НПЗ (Туапсінскі, Неўскі). Пад абстрэл трапляюць таксама паліўныя базы, а таксама паліўны завод у горадзе Усць-Луга.

Урад Расіі звярнуўся да вытворцаў з просьбай не павышаць цэны на паліва. Яны павялічыліся пасля інцыдэнту ў Ніжнім Ноўгарадзе. Вытворцы прыслухаліся, бо неўзабаве пасля інцыдэнту 2 лютага аптовыя цэны на АІ-95 і АІ-92 знізіліся на некалькі працэнтаў.

Расіяне ў студзені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілі экспарт паліва ў краіны па-за межамі СНД: бензіну – на 37%, дызельнага паліва – на 23%. Гэта азначае рызыку значнага зніжэння даходаў ад рэалізацыі гэтых відаў паліва.

эж