Беларуская Служба

Летась Польшча экспартавала прадуктаў харчавання за амаль 52 мільярды еўра

20.02.2024 09:01
Найбуйнейшым атрымальнікам польскіх прадуктаў харчавання была Германія.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Pixabay License

У 2023 годзе польскія прадпрымальнікі прадалі за мяжу аграхарчовых тавараў за рэкордную суму ў 51,8 мільярда еўра, гэта на 8,1 працэнта больш, чым у мінулым годзе, паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі Генрык Смоляж. Найбольшы прыбытак быў атрыманы ад экспарту мяса і мясапрадуктаў.

Галоўным гандлёвым партнёрам Польшчы ў 2023 годзе заставаліся краіны Еўрасаюза, якія купілі прадукты харчавання за агульную суму ў 38 мільярдаў еўра, гэта больш за 73 працэнты экспарту.

Найбуйнейшым атрымальнікам польскіх прадуктаў харчавання была Германія, куды было пастаўлена прадуктаў за 13,3 млрд еўра (рост на 11 працэнтаў). Буйнымі імпарцёрамі польскіх харчоў былі таксама Нідэрланды, Францыя, Італія і Чэхія. Краіны ЕС куплялі ў Польшчы ў асноўным: тытунёвыя вырабы, мяса птушкі, малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы, ялавічыну, корм для хатніх жывёлы і шакаладныя вырабы.

Па-за Еўрасаюз палякі экспартавалі аграхарчовую прадукцыю за 13,8 мільярда еўра, што азначае рост на 11 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Найбольшымі атрымальнікамі польскіх прадуктаў харчавання былі: Вялікабрытанія, Украіна і ЗША.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Інфляцыя ў Польшчы запавольвае

15.02.2024 11:15
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла найноўшыя дадзеныя датычныя інфляцыі.