Беларуская Служба

У 2050 годзе палова энергіі ў Польшчы будзе паходзіць з аднаўляльных крыніц

04.03.2024 17:38
Энергетычная палітыка Польшчы да 2040 году ў яе цяперашняй форме прадугледжвае 73% энергія, якая паходзіць з аднаўляльных крыніц і АЭС
Ілюстрацыя Shutterstock/Devenorr

На канферэнцыі Energy Transition, арганізаванай Energy Club, выступіў намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Мілаш Матыка. Чыноўнік распавёў пра энергетычную палітыку Польшчы пасля змены ўлады ў выніку парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2023 года.

– Трэба наўпрост сказаць палякам, што энергетычная трансфармацыя – гэта не толькі магчымасць зніжэння рахункаў, але таксама ўплыў на якасць паветра. Дасягненне долі ў 50% аднаўляльных крыніц энергіі ў вытворчасці энергіі ў Польшчы магчыма да 2050 года.

Энергетычная палітыка Польшчы да 2040 году ў яе цяперашняй форме прадугледжвае 73% энергіі, якая паходзіць з аднаўляльных крыніц і АЭС. У канчатковым выніку ядзерная энергетыка павінна забяспечваць каля 20% энергіі, патрэбнай краін. Таму доля ў 50% у 2050 годзе не з'яўляецца рэвалюцыйнай у параўнанні з планамі, прадстаўленымі раней, 

эж