Беларуская Служба

У Польшчы вярнуўся 5-працэнтны ПДВ на прадукты харчавання

02.04.2024 09:45
Паводле экспертаў, згаданы факт можа стаць дадатковым інфляцыйным імпульсам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

 З 1 красавіка ў Польшчы асноўныя прадукты харчавання зноў абкладаюцца 5-працэнтным ПДВ. Гаворка ідзе, між іншым, пра хлеб, папулярныя віды мяса і малочных прадуктаў.

Паводле старшыні Польскай федэрацыі вытворцаў прадуктаў харчавання Анджэя Гантнэра(Andrzej Gantner), ПДВ паўплывае на кошт прадуктаў, але ад гэтага выйграе дзяржаўная казна, а не пасярэднікі ў харчовым ланцужку паставак:

- На маю думку, гэта занадта рана, таму што насамрэч апошнія два гады былі перыядам высокага росту коштаў, а рост коштаў на прадукты харчавання быў вышэйшы за сярэднюю інфляцыю ў Польшчы.

Анджэй Гантнэр адзначае, што прадукты харчавання з’яўляюцца адным з фактараў, якія ўплываюць на дынаміку інфляцыі. Пасля аднаўлення ПДВ іхны ўплыў на з'яву інфляцыі ўзрасце:

- Гэта не так, што цэны на прадукты харчавання падаюць з месяца ў месяц. Зменшылася дынаміка росту коштаў. Тым больш што мы маем на ўвазе вельмі высокую базу з мінулага года. Калі да гэтага дадаць 5-працэнтны рост коштаў базавага кошыка, то гэта пагражае дадатковым інфляцыйным імпульсам.

Вызваленне ад 5-працэнтнага ПДВ на прадукты харчавання дзейнічала ў Польшчы з 2022 года, то бок у часе перыяду высокай дынамікі інфляцыі.

Нагадваем, паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у студзені бягучага года інфляцыя ў Польшчы знізілася да 3,9 працэнта і была найніжэйшая ад сакавіка 2021 года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

НБП: На ажыўленне польскай эканомікі паўплывае рост заробкаў

12.03.2024 14:01
Паводле прагнозаў НБП, сёлета польская эканоміка вырасце на 3,5, у наступным – на 4,2, а ў 2026 годзе – на 3,3 працэнта.