Навукоўцы, якія пераўтвараюць свае даследванні ў бізнес-поспех, могуць да 5 красавіка падаваць заяўкі на конкурс «Прадпрымальнік года», арганізаваны Варшаўскім універсітэтам. Конкурс прызначаны для студэнтаў, аспірантаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў ВНУ, якія адначасова з'яўляюцца прадпрымальнікамі.
Пераможца згаданага конкурсу ў 2023 годзе ў катэгорыі «Стартап года» Барташ Баруцкі(Bartosz Borucki) кажа, што ўдзел у конкурсе дазваляе кампаніям выйсці з ценю:
- Гэта дае папулярнасць, а гэта для стартапаў самае важнае. Між тым, Варшаўскі ўніверсітэт – гэта ўмацаванне аўтарытэту. Журы конкурсу – гэта таксама выдатныя эксперты з пазіцыяй на рынку.
Пераможцы будуць абвешчаныя ў траўні. Варшаўскі ўніверсітэт ладзіць конкурс «Прадпрымальнік года» ўжо ў 7-ы раз.
IAR/аз