Беларуская Служба

Сёлета Польшча плануе падаць яшчэ дзве заяўкі на сродкі з Нацыянальнага плана аднаўлення

16.04.2024 09:45
Агулам Польшча можа атрымаць у рамках Нацыянальнага плана аднаўлення амаль 60 мільярдаў еўра.
   27   (6,3  )    .
Польшча атрымала амаль 27 мільярдаў злотых (6,3 мільярда еўра) з Нацыянальнага плана аднаўлення. PAP/Radek Pietruszka

Польшча атрымала амаль 27 мільярдаў злотых (6,3 мільярда еўра) з Нацыянальнага плана аднаўлення. Згаданыя сродкі польскі бок атрымаў у рамках першай заяўкі, перададзенай у Брусель. Гэта найбуйнейшы аднаразовы перавод за ўсю гісторыю польскага сяброўства ў Еўрасаюзе.

Наступныя заяўкі - другую і трэцюю – Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі плануе падаць у канцы жніўня-пачатку верасня, каб атрымаць яшчэ адну буйную выплату з ЕС да канца бягучага года.

Нацыянальны план аднаўлення і ўстойлівасці (KPO) - гэта праграма, якая бярэ пад увагу рэформы і інвестыцыі з мэтай умацавання польскай эканомікі, што павінна дазволіць краіне лягчэй пераносіць любыя крызісы. Прыняты ўрадам Нацыянальны план аднаўлення з'яўляецца асновай для выплаты грошай з Фонду рэканструкцыі ЕС.

Кіраўнічка Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч(Katarzyna Pełczyńska-Nałęcz) паясніла, што сродкі для Польшчы паступаюць дзвюма часткамі - адна ў Міністэрства фінансаў, а другая ў  Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі:

- Сродкі абменьваюцца з еўра на польскую валюту і пералічваюцца на адпаведны рахунак у Міністэрстве фінансаў. У сваю чаргу выплаты сродкаў праходзяць праз Польскі фонд развіцця. Гэта працэдура, прадугледжаная Нацыянальным планам аднаўлення.

Агулам Польшча можа атрымаць у рамках Нацыянальнага плана аднаўлення амаль 60 мільярдаў еўра - у тым ліку 25,3 мільярда еўра субсідый і 34,5 мільярда еўра льготных крэдытаў. Згаданыя сродкі павінны быць выдаткаваныя да канца 2026 года.

Нагадваем, з-за рэформы судовай сістэмы, якую ў Польшчы ажыццявіла папярэдняя ўрадавая кааліцыя правых сілаў, ЕС прыпыніў выплату польскаму боку сродкаў з Нацыянальнага плана аднаўлення. Адным з выбарчых абяцанняў цяперашняй урадавай кааліцыі, у прыватнасці кіраўніка польскага ўраду Дональда Туска, было разблакаванне згаданых сродкаў для Польшчы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча атрымала першыя сродкі з Нацыянальнага плана аднаўлення

15.04.2024 14:01
Адным з выбарчых абяцанняў цяперашняй урадавай кааліцыі было разблакаванне згаданых сродкаў для Польшчы.