Беларуская Служба

У польскай прамысловасці фіксуецца пагаршэнне настрояў

04.06.2024 09:40
Эканамісты супакойваюць, што індэкс PMI крыху перабольшвае маштабы сапраўднага эканамічнага спаду ў Польшчы.
ПрацаFoto: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У польскай прамысловасці фіксуецца пагаршэнне настрояў. Паводле дадзеных S&P Global, у траўні індэкс PMI для гэтага сектара склаў 45 пунктаў, то бок упаў на 0,9 пункта ў параўнанні з красавіком. У той жа час настроі ў іншых краінах палепшыліся.

Эканаміст PKO Bank Polski Марта Пентка-Загаеўска(Marta Petka-Zagajewska) звяртае ўвагу на адну важную праблему:

- Паводле індэкса PMI, сітуацыя ў прамысловай перапрацоўцы ў Польшчы пагаршаецца на працягу апошніх двух гадоў. Між тым, гэтак званыя цвёрдыя дадзеныя сведчаць пра тое, што яна стабільная. Гэта можа сведчыць пра тое, што індэкс PMI крыху перабольшвае маштабы эканамічнага спаду ў Польшчы.

Нагадваем, калі паказчык PMI складае больш за 50 пунктаў, то гэта азначае ажыўленне, а калі ён ніжэйшы – запаволенне галіны.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы быў зафіксаваны нязначны рост інфляцыі

29.05.2024 16:15
Паводле эканамістаў, з пачаткам другога паўгоддзя можна чакаць рашучага росту інфляцыі.

Спажыванне і знешні гандаль – рухавікі росту польскага ВУП у першым квартале

04.06.2024 08:40
Эканамічнаму росту ў Польшчы не спрыяе падзенне інвестыцыяў, якое зараз складае 1,8 працэнта ў гадавым вымярэнні.