Істотна павялічылася колькасць ухілення ад легалізацыі работнікаў праз гэтак званыя «таварыствы ўкраінскія». Больш за тое замежнікі ўсё часцей абыходзяць закон, спасылаючыся на палажэнні аб незарэгістраванай дзейнасці.
Такія высновы агучыла Галоўная інспекцыя працы ў справаздачы аб дзейнасці Націнспекцыі за 2023 год.
З дакументу вынікае, што колькасць нелегальна працуючых іншаземцаў павялічылася. Летась нелегальная праца была выяўлена ў 30 працэнтах выпадкаў праверкі законнасці працаўладкавання іншаземцаў (каля 2,7 тыс. праверак). Сёлета праверкі паказалі, што нелегальна працавалі амаль 6,7 тысяч чалавек сярод імігрантаў, або 17 працэнтаў ад тых, каго праверылі (у 2022 г. было каля 5,2 тыс. – 12,8%).
Сярод нелегальна працаўладкаваных – ажно 71 працэнт былі грамадзянамі Украіны.
– Галоўным чынам з-за памылковай сістэмы санкцый у Польшчы чорны рынак працаўладкавання замежнікаў расце ў вялізных маштабах, што рэальна пагражае канкурэнтаздольнасці прадпрымальнікаў, якія легальна вядуць бізнес, – каментуе Ёанна Торбэ-Яцко, юрыстка юрыдычнай фірмы Jacko & Partners, эксперт Business Center Club. На яе думку, прычыну такой сітуацыі таксама трэба шукаць у складаных працэдурах, незразумелых правілах і празмернай нагрузцы на прадпрымальнікаў.
gazetaprawna.pl/вх