Беларуская Служба

Выкананне выбарчага абяцання аб скасаванні падатку на прырост капіталу "можа быць адкладзена на потым"

07.08.2024 08:12
Распачатая Радай ЕС працэдура празмернага дэфіцыту перашкаджае выкананню гэтага абяцання.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by 3D Animation Production Company from Pixabay/CC0

Абмежаванне гэтак званага падатку Бэлькі можа зацягнуцца. Так лічыць  старшыня парламенцкай камісіі па эканоміцы Рышард Пэтру, прадстаўнік урадавай кааліцыі. Па словах дэпутата партыі «Польшча 2050», працэдура празмернага дэфіцыту, распачатая Радай ЕС, перашкаджае выкананню гэтага абяцання:

- Я мяркую, што ўсе падобныя прапановы неабходна адсунуць на потым. Я перакананы, што скасаванне падатку Бэлькі важна, каб людзі хацелі адкладаць грошы, бо калі няма зберажэнняў то людзі не інвестуюць. Ні ў планах Рады міністраў, ні Міністэрства фінансаў я не бачыў скасавання гэтага падатку. Аднак не выключаецца, што ў гэтым плане адбудуцца змены.

Скасаванне так званага падатку Бэлькі — адно са ста выбарчых абяцанняў «Грамадзянскай кааліцыі» на першыя сто дзён ураду, якое не было рэалізавана. У траўні Міністэрства фінансаў абяцала, што з новага году гэты збор будзе абмежаваны.

Так званы падатак Бэлькі — падатак, які плацяць фізічныя асобы на прырост капіталу. Ён складае 19 працэнтаў. Гэтая сума вылічваецца з грошай, "заробленых", напрыклад, на банкаўскім дэпазіце.

яс/IAR