Беларуская Служба

У польскіх курортах дамінуюць аднадзённыя турысты

08.08.2024 10:45
Палякі аддаюць перавагу частым, але кароткім паездкам з мэтай адпачынку.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы ўмацоўваецца трэнд на кароткія - аднадзённыя або выхадныя - паездкі з мэтай адпачынку. Па суботах і нядзелях пляжы і горныя сцежкі запоўненыя натоўпамі, бо да гасцей пансіянатаў і гатэляў далучаюцца жыхары мясцовага рэгіёну і гэтак званыя аднадзённыя турысты, паведамляе Gazeta Polska Codziennie. Сітуацыя супакойваецца ў сярэдзіне тыдня.

Тым не менш, як адзначае газета, у гэтым годзе ўладальнікі пансіянатаў і гатэляў разлічвалі на большую наведвальнасць, асабліва цягам працоўнага тыдня, калі лёгка знайсці шмат свабодных нумароў.



Між тым, у Польшчы назіраецца змена спосабу адпачынку. Дадзеныя паказваюць на падзенне зацікаўлення яго працяглымі формамі. Паводле справаздачы сайта Nocowanie.pl, сярэдняя працягласць браніравання з кожным годам скарачаецца.

Цяпер у сярэднім турысты браніруюць 3,3 гатэльнага дня. Год таму гэта было 3,8.

На наступным тыдні, у сувязі са святамі, у Польшчы выпадаюць працяглыя выхадныя. Падчас іх, паводле газеты, палякі найхутчэй накіруюцца ў горы. Тры традыцыйна папулярныя ў гэтым часе курортныя мясцовасці – гэта Закапанэ, Кудова-Здруй і Карпач.

IAR/аз

За 36 еўра за авіябілет туды-назад па Еўропе – дзе, як і за колькі палякі плануюць адпачываць летам

10.06.2024 19:02
Амаль 60% палякаў плануюць летні адпачынак з бюджэтам у амаль 700 еўра на чалавека.