Беларуская Служба

Трэба працаваць даўжэй. Чаму ў Польшчы неабходна падвысіць пенсійны ўзрост

09.08.2024 14:28
Хоць кожны ўрад пасля 2015-га года як агню баіцца тэмы падвышэння пенсійнага ўзросту, іншага варыянту ў гэтай тэме няма.
.
.vivooo/shutterstock

Без такога кроку пенсіі ў краіне будуць мінімальныя, а прадпрыемствам будзе не хапаць работнікаў, піша Rzeczpospolita.

«Кожны павінен працаваць як мага даўжэй. Калі мы нічога не зробім, то пенсіі будуць значна меншыя, чым сёння», – кажа Катажына Пэлчыньска-Налэнч (Katarzyna Pełczyńska-Nałęcz), міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі (Польшча 2050). І не выключае павышэння пенсійнага ўзросту.

Яе словы выклікалі невялікую палітычную буру. Партнёры па кааліцыі перакананыя, што павышаць пенсійны ўзрост не плануецца. Палітыкі PiS паціраюць рукі, бо даўно спрабуюць напалохаць выбаршчыкаў тым, што Туск «будзе іх прымушаць працаваць да смерці».

Стымулаў недастаткова?

— Я не ведаю, ад чыйго імя выступае міністр фондаў. Я працаваў над праграмай «Польшча 2050», і не планавалася павышаць пенсійны ўзрост, — кажа Павел Вайцяхоўскі, эканаміст, старшыня Праграмнай рады Інстытута публічных фінансаў, былы міністр фінансаў.

Ён звяртае ўвагу, хаця адным з этапаў Нацыянальнага плана рэканструкцыі было павышэнне пенсійнага ўзросту, размова ішла пра эфектыўны ўзрост, а не законны. «Першы дасць магчымасць не павялічваць другі», — кажа Павел Вайцяхоўскі.

«Ёсць шмат інструментаў, якія заахвочваюць людзей блізкага да пенсійнага ўзросту заставацца на рынку працы», — кажа праф. Агнешка Хлонь-Даміньчак (Agnieszka Chłoń-Domińczak), эканаміст, прарэктар Варшаўскай школы эканомікі. Яна звяртае ўвагу, што ў новай пенсійнай сістэме змяніўся падыход да разліку пенсій.

— Цяпер лічым, колькі сабрана на рахунку, а таксама колькі адпрацавана гадоў. І чым бліжэй канец працы, тым хутчэй расце збіраемы ўнёсак. Так працуе складаны працэнт. З іншага боку сабраны капітал дзелім на прагназаваную працягласць жыцця на пенсіі. Чым пазней чалавек выходзіць на пенсію, тым карацейшы гэты перыяд. Большы капітал дзелім на меншую колькасць гадоў, адпаведна, памер пенсіі большы, —тлумачыць Агнешка Хлонь-Даміньчак. — Сістэма працуе так, што кожны год, які чалавек працуе пасля выхаду на пенсію, падвышае памер пенсіі на 7-8 працэнтаў.

Гэтыя ўмовы добра працуюць, калі чалавек не аб'ядноўвае пенсію і працу, а менавіта працуе.

Эканамістка прыводзіць прыклад, што найбольшую пенсію ў памеры 43 тысячы злотых, паводле дадзеных ZUS, атрымлівае мужчына, які мае працоўны стаж 62 гады  агулам працаваў да 86 год свайго жыцця.

«У сітуацыі, калі няма палітычнай згоды і атмасферы для падвышэння пенсійнага ўзросту, мы павінны абапірацца на тое, што ёсць, і ў той жа час інфармаваць аб рашэннях наконт падыходу да пенсіі, — кажа Агнешка Хлонь-Даміньчак. — Таксама трэба імкнуцца  растлумачыць насельніцтву, чаму трэба павышаць пенсійны ўзрост. Асабліва наконт выраўнівання ўзросту жанчын і мужчын, бо сёння жанчыны, якія выходзяць на пенсію раней за мужчын, маюць выплаты меншыя ў сярэднім на 1500 злотых, гэта значыць прыкладна на 30%. І жывуць даўжэй».


Палітыка і эканоміка

— Тут ёсць два ўзроўні: палітычны і эканамічны. Мы разумеем, што палітыка не дазваляе нам павышаць пенсійны ўзрост, таму што PO і PSL страцілі ўладу ў значнай ступені па гэтай прычыне ў 2015 годзе. Аднак эканоміка на самой справе патрабуе такога кроку, — кажа Лукаш Бэрнатовіч, прэзідэнт Асацыяцыі працадаўцаў Business Centre Club. «Клюб бізнэс-цэнтру».

Перавернутая дэмаграфічная піраміда азначае, што ўсё менш і менш працуючых людзей плацяць унёскі за ўсё большую колькасць пенсіянераў, таму што дзейсная пенсійная сістэма заснавана на салідарнасці пакаленняў.

- Сістэма не збалансаваная, і калі гэта не зменіцца, яна абрынецца пад уласным цяжарам, - кажа Бернатовіч.

У Польшчы самы нізкі пенсійны ўзрост у Еўропе, і яго павышэнне магло б часова палепшыць сітуацыю. Але толькі  стымуляваць больш позні выхад на пенсію недастаткова.


вх

Прадпрымальнікі Польшчы заклікаюць стварыць умовы для легальнай эканамічнай іміграцыі

08.08.2024 15:25
Толькі ў  ІТ-індустрыі не хапае прыкладна 150 тысяч спецыялістаў.

The Economist: Паўстанне найбагацейшых краін. Стаўленне да масавай іміграцыі мяняецца

09.08.2024 18:45
Умераныя хочуць абмежаваць іміграцыю. Радыкалы патрабуюць масавых дэпартацый. Хаця Дональд Трамп у сваіх заявах зайшоў найдалей, ён не адзіны. Антыміграцыйны паварот — звычайная з'ява на багатым Захадзе. Якія будуць эканамічныя наступствы?