Беларуская Служба

Ці будуць полькі галадаць на пенсіі?

12.08.2024 10:30
Экспертаў непакоіць памер выпатаў, якія атрымаюць полькі на пенсіі і пераконваюць, што пенсійную сістэму трэба рэфармаваць.
.    .
Пенсія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Перспектывы пенсійнай сістэмы ў Польшчы не жахлівыя, але вострай праблемай з’яўляецца нізкі памер выплатаў у выпадку жанчын і ўсё большы разрыў паміж памерам пенсій мужчын і жанчын, перасцерагае Dziennik Gazeta Prawna.

Апошнія дадзеныя Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі паказваюць, што рэформа пенсійнай сістэмы неабходная, і гэта як мага хутчэй.

Рэальнае зніжэнне памеру пенсій на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя нікога не здзіўляе, паколькі зараз выплаты вызначаюцца паводле менш карысных умоваў. Гаворка ідзе пра тое, што асобам, якія пачалі прафесійную дзейнасць пасля 1998 года, у пенсію не ўлічваецца  гэтак званы пачатковы капітал.



Бачнае таксама павелічэнне колькасці пенсіянераў, якіх у 2035 годзе, як чакаецца, будзе прыкладна сем мільёнаў.

Усё ж у бліжэйшай перспектыве найбольшай праблемай для сістэмы будуць пенсіі жанчын. Паводле дадзеных Міністэрства па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, сярэдняя пенсія жанчыны можа складаць на 2 700 злотых менш, чым у выпадку мужчыны.

Дыспрапорцыя вынікае з таго, што сярэдняя працягласць жыцця польскіх жанчын большая, чым мужчын, і ў той жа час іх датычыць меншы абавязковы пенсійны ўзрост.

«Улічваючы, што доля жанчын сярод пенсіянераў будзе перавышаць 60 працэнтаў, гэта прывядзе да значнага пагаршэння іх матэрыяльнага становішча», — кажа эксперт Пенсійнага інстытута Агнешка Лукаўска.

Менавіта таму, урад павінен падрыхтаваць стымулы, якія заахвоцілі б жанчын працаваць даўжэй.

Dziennik Gazeta Prawna таксама падкрэслівае, што занадта павольна расце колькасць прафесійна актыўных людзей, якія «працуюць на пенсіі» бягучых пенсіянераў. У сваю чаргу, кожны дзясяты застрахаваны ў Польшчы – гэта замежнік. Калі, напрыклад, частка з іх вырашыцца паехаць у іншую еўрапейскую краіну, то колькасць прафесійна актыўных людзей яшчэ больш зменшыцца.

аз

Прадпрымальнікі Польшчы заклікаюць стварыць умовы для легальнай эканамічнай іміграцыі

08.08.2024 15:25
Толькі ў  ІТ-індустрыі не хапае прыкладна 150 тысяч спецыялістаў.

The Economist: Паўстанне найбагацейшых краін. Стаўленне да масавай іміграцыі мяняецца

09.08.2024 18:45
Умераныя хочуць абмежаваць іміграцыю. Радыкалы патрабуюць масавых дэпартацый. Хаця Дональд Трамп у сваіх заявах зайшоў найдалей, ён не адзіны. Антыміграцыйны паварот — звычайная з'ява на багатым Захадзе. Якія будуць эканамічныя наступствы?