Разам з тым, крэдыты ў Польшчы былі самым дарагімі ў Еўропе, піша Puls Biznesu. Выданне адзначае, што год таму сярэдні кошт аднаго квадратнага мэтру новай кватэры ў Польшчы складаў 2219 еўра. Аналагічна было ў Італіі - 2118 еўра і ў Харватыі - 2246 еўра. Гадавы прырост цаны квадратнага метра жылля ў Польшчы склаў 12,2 працэнта. Большы рост, больш чым на 13 працэнтаў, зафіксаваны толькі ў Венгрыі. Разам з тым цэны на нерухомасць упалі ў васьмі краінах ЕС, больш за ўсё - амаль на 11 працэнтаў - у Італіі.
Калі казаць пра магчымасці пакупкі, якія вызначаюцца суадносінамі цаны і заробку, то Польшча знаходзіцца ў сярэдзіне еўрапейскага рынку. Палякі, якія атрымліваюць сярэдні заробак у краіне, павінны выдаткаваць суму, эквівалентную 7,9 сярэдняга гадавога брута-заробку, каб купіць кватэру плошчай 70 квадратных метраў.
«Для параўнання, каб набыць новую кватэру такога памеру ў Чэхіі патрабуецца 13,3 сярэднегадавых заробкаў, у Славакіі — 12,7. Далей ідуць Ірландыя і Ізраіль — 10,2 сярэднегадавога заробку», — піша штодзённік.
Цэны на нерухомасць у параўнанні з сярэднім заробкам найбольш даступныя ў Нарвегіі і Даніі. Там грамадзяне мусяць выдаткаваць 4,8 і 4,7 гадавых заробкаў адпаведна. Традыцыйна даражэй за ўсё ў сталіцах і мегаполісах, асабліва вылучаюцца Парыж і Амстэрдам.
У Польшчы на сітуацыю на рынку жытла ўплывае некалькі фактараў. Аналітыкі кажуць пра самыя дарагія іпатэчныя крэдыты ў Еўропе, бо попыт перавышае прапанову. Што тычыцца арэнды кватэр, то самымі дарагімі месцамі ў Польшчы з'яўляюцца Варшава, Гданьск і Кракаў.
вх