Беларуская Служба

Рознічны продаж у жніўні расчараваў польскіх эканамістаў

24.09.2024 10:01
Палякі надалей асцярожна выдаткоўваюць грошы, канстатуюць эксперты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дадзеныя аб рознічным продажу ў жніўні расчаравалі эканамістаў. Продаж вырас на 2,6 працэнта – гэта менш, чым чакалі аналітыкі. Марта Пэтка-Загаеўска (Marta Petka-Zagajewska) з PKO Bank Polski мяркуе, што палякі трацяць больш сродкаў на паслугі:

- Дадзеныя, датычныя рознічнага продажу перасталі быць надзейным паказчыкам спажывання. Чарговы квартал даказаў, што вынікі самога спажывання на многа лепшыя, чым паказваюць дадзеныя аб рознічным продажу. Мы бачым, што палякі надалей асцярожна выдаткоўваюць грошы на тавары іншыя, чым асноўнай патрэбы, напрыклад, на бытавую тэхніку. 

У параўнанні з ліпенем рознічны продаж павялічыўся на 1,1 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Колькі бацькі выдаткоўваюць на адукацыю дзіцяці

03.09.2024 16:29
У прынцыпе адукацыя ў Польшчы бясплатная. Аднак жа ...

У Польшчы не хапае 16 тысяч настаўнікаў. Колькі зарабляе настаўнік?

03.09.2024 16:36
Новы навучальны год распачалі ў Польшчы 6 млн вучняў і 700 тысяч настаўнікаў.