Беларуская Служба

У Польшчы прапануюць павысіць штрафы за марнаванне прадуктаў харчавання

01.10.2024 16:01
Штогод у Польшчы марнуецца амаль 5 мільёнаў тон прадуктаў харчавання.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі прапануе ўзмацніць штрафы за марнаванне прадуктаў харчавання. Штогод у Польшчы марнуецца амаль 5 мільёнаў тон такіх прадуктаў і толькі 0,38 працэнта ад гэтай колькасці трапляе да няўрадавых арганізацый.

Прапануецца, каб змены закранулі ў асноўным гандаль, які адказвае за амаль 7 працэнтаў харчовых адходаў.

Старшыня Федэрацыі Харчовых банкаў у Польшчы Бэата Цэпла(Beata Ciepła) спадзяецца, што штрафныя санкцыі дапамогуць мінімізаваць колькасць змарнаваных прадуктаў:

- У мінулым годзе Харчовыя банкі штодзённа атрымлівалі прадукты ад каля 2,5 тысячы крамаў у Польшчы. Мэта павышэння штрафаў у тым, каб крамам больш выгадна было перадаваць харчовыя прадукты дабрачынным арганізацыям, чым іх утылізаваць.

Бэата Цэпла зазначыла, што хаця надалей больш за палову палякаў марнуюць прадукты харчавання, то яны робяць гэта больш рэдка:

 - Палякам надалей здараюцца такія сітуацыі, што яны купяць нешта непрадумана, не правяраць тэрмінаў прыдатнасці, або проста забываюць пра купленыя прадукты і на канец іх трэба выкінуць.

Цікава, што палова палякаў не бачыць розніцы паміж тэрмінам «выкарыстаць да» і «найлепш выкарыстаць да»:

 - Тэрмін «выкарыстаць да», які знаходзіцца, напрыклад, на малочных прадуктах, каўбасе, паказвае на канчатковую дату выкарыстання. Другі тэрмін «найлепш выкарыстаць да» паказвае на дату аптымальнай якасці прадукту. Напрыклад, кансервы, макароны іг.д., неадкладна пасля гэтай даты не стануць небяспечнымі для нашага здароўя.

60 працэнтаў харчовых адходаў ствараюць спажыўцы, 30 працэнтаў - вытворцы і перапрацоўшчыкі сельгаспрадукцыі, у сваю чаргу менш за 7 працэнтаў – гандлёвы сектар. Аднак, гэта менавіта для ўладальнікаў крамаў прапануецца павялічаць штрафы за выкінутыя прадукты.

Прадаўцы выступаюць супраць павышэння штрафаў і пераконваюць, што змены павінны ахопліваць увесь харчовы ланцуг і засяроджвацца на адукацыі спажыўцоў.

 IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі