Беларуская Служба

Рост цэн у Польшчы не спыняецца

15.10.2024 11:32
На рост цэн уздзейнічае попыт і дарагія энэрганосьбіты.
, ,
Цэны, інфляцыя, пакупкіshutterstock/Tero Vesalainen

Эканамісты прагназуюць далейшы рост коштаў. У верасні інфляцыя склала 4, 9 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Артур Барташэвіч, эканаміст з Варшаўскай школы эканомікі, заявіў у эфіры Польскага радыё, што наступныя тыдні будуць спрыяць росту цэн.

— Набліжаецца канец года. Напрыканцы года ў нас святы, а на святы палякі робяць вялікія пакупкі. Неўзабаве — 1 лістапада — Дзяды. Палякі наведваюць магілы, рыхтуюцца сямейныя сустрэчы. Гэта ўсё каштуе, пры чым больш чым годам раней. Выраслі цэны на электраэнергію і на газ, таксама вырасла гадзінная стаўка аплаты працы. Усе гэтыя фактары аказваюць уплыў на інфляцыю.

Артур Барташэвіч адзначыў, што да зніжэння цэн можа прывесці радыкальная стагнацыя ў эканоміцы. Аднак гэта будзе найгоршы сцэнарый, таму што многія кампаніі ў такім выпадку збанкрутуюць, патлумачыў эканаміст.

У наступным годзе ў Польшчы таксама прагназуецца рост інфляцыі звыш мэтавага паказчыка. Мэтавая інфляцыя ў краіне ўстаноўленая на ўзроўні 2, 5 працэнта з адхіленнем на адзін працэнт.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі