Беларуская Служба

У Польшчы рыхтуюцца перавесці аўтамабілі на вадароднае паліва?

26.11.2024 12:01
«Пасля 2035 г., калі будзе запушчана еўрапейская сетка вадародаправодаў, вадарод будзе вырабляцца ў вялікіх аб'ёмах.»
Szacuje się, że roczny popyt na wodór typu RFNBO według prognoz na rok 2040 r. przekroczy sięgnie 1,15 mln ton.
Szacuje się, że roczny popyt na wodór typu RFNBO według prognoz na rok 2040 r. przekroczy sięgnie 1,15 mln ton.Shutterstock/Scharfsinn

Папулярнасць аднаўляльнага вадароду расце ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Польшчы. Паводле дырэктара Бюро тэхналогій вадароду і сінтэтычных паліваў групы ORLEN Гжэгажа Юзьвяка, пасля 2035 года гэты від паліва можа вырабляцца ў вялікіх аб'ёмах.

— Вадарод гэта не ёсць простая справа. На гэта патрэбныя вялікія інвестыцыі, будаўніцтва інфраструктуры з нуля. На маю думку, пасля 2035 г., калі будзе запушчана еўрапейская сетка вадародаправодаў, вадарод будзе вырабляцца ў вялікіх аб'ёмах. Гэты від паліва будзе выкарыстоўвацца ў асноўным для дэкарбанізацыі прамысловасці. Менавіта там ён найбольш неабходны. 

Гжэгаж Юзьвяк нагадаў, што ў канцы чэрвеня кампанія «Orlen» запусціла ў Познані першую ў Польшчы агульнадаступную кругласутачную станцыю вадароду.

— У Кракаве працуе тэставая заправачная станцыя, дзе запраўляюцца вадародныя гарадскія аўтобусы. Падобная заправачная працуе ў Валбжыху, праз некалькі дзён у Катавіцах мы будзем адкрываць агульнадаступную вадародную заправачную. Да канца гэтага году будзе закончана будаўніцтва вадароднай заправачнай станцыі ва Улацлаўку. Яна таксама будзе агульнадаступнай.

Да канца гэтага дзесяцігоддзя кампанія «Orlen» плануе адкрыць больш за 100 такіх станцый у Польшчы, Чэхіі і Славакіі.

IAR/яс