Беларуская Служба

Wizz Air паведамляе аб новых рэйсах з Варшавы

17.12.2024 10:01
Авіякампанія плануе таксама пашырэнне авіяпарку і павелічэнне частаты рэйсаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Авіякампанія Wizz Air паведамляе аб новых спалучэннях з Варшавы і ўмацаванні  супрацоўніцтва з варшаўскім аэрапортам імя Шапeна. Сярод новых напрамкаў - Піза, Генуя, Бухарэст і Дортмунд. Яны з'явяцца ў летняй маршрутнай сетцы авіяперавозчыка.

Таксама варшаўскі авіяпарк кампаніі павялічыцца на дадатковыя самалёты, што азначае большую частату палётаў на некалькіх кірунках. Сярод іх: Іспанія, Італія, Данія і Мальта.

Wizz Air з'яўляецца другім пасля LOT самым папулярным перавозчыкам у варшаўскім аэрапорце імя Шапeна, які сёлета абслужыць каля 21 мільёна пасажыраў.

PAP/аз

 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі