Беларуская Служба

Здаровы сэнс і разважлівасць – так палякі рыхтуюцца да сёлетніх Калядаў

17.12.2024 12:01
Гэта звязана з ростам коштаў прадуктаў харчавання, рахункаў за газ і энерганосьбіты, а таксама павольным ростам рэальных заробкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

На падрыхтоўку сёлетніх Калядаў палякі выдаткуюць на 4-5 працэнтаў больш сродкаў, чым год таму ( ў сярэднім 1 500 -1 700 злотых), ацэньвае Польскі эканамічны інстытут. Аналітык інстытута Уршуля Клaсевіч-Гурэцка (Urszula Kłosiewicz-Górecka) лічыць, што сёлета перад Калядамі шалёнага шопінгу не будзе. Перш за ўсё, гэта звязана з ростам коштаў прадуктаў харчавання, рахункаў за газ і энерганосьбіты, а таксама павольным ростам рэальных заробкаў.

Эксперт па аналізе аграхарчовага рынку з PKO Bank Polski Марыюш Дзівульскі (Mariusz Dziwulski) кажа, што бюджэты хатніх гаспадарак адчуваюць наступствы вяртання ПДВ на асноўныя харчовыя прадукты і змены цэнаў на харчовых рынках.

Хоць гэтак званы святочны кошык сёлета будзе даражэйшы, чым летась, што павышэнне цэнаў не закране ўсіх прадуктаў у аднолькавай ступені. Найбольш вырасла цана масла і шакаладу:

 - Прычына – гэта рост цаны какава - удвая ў параўнанні з мінулым годам. У асноўных раёнах вытворчасці какава, такіх як Кот-д'Івуар і Гана, фіксавалася падзенне прадукцыі з-за адмоўных умоваў надвор’я і хваробаў дрэў.

У сваю чаргу цэны большасці агародніны не павысяцца, хоць тут таксама ёсць выключэнні, кажа аналітык:

-У тым ліку капуста, кошт якой вырас на больш за 20 працэнтаў у гадавым вымярэнні. Гэта вынік неўраджаю. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, ураджай капусты  быў на 5 працэнтаў меншы ў параўнанні з мінулым годам. У сваю чаргу ў параўнанні з 2017 годам – на 40 працэнтаў.

Папярэднія падлікі Польскага эканамічнага інстытута паказваюць, што больш за 30 працэнтаў выдаткаў палякаў на падрыхтоўку Калядаў пойдуць на набыццё прадуктаў харчавання, а прыкладна 1 000 злотых - на святочныя падарункі.

Хоць гэта не азначае, што сёлета Каляды ў Польшчы будуць бедныя, то бачная выразная тэндэнцыя свядомага падыходу да пакупак і іх рацыяналізацыi выдаткаў.

PAP/IAR/аз


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Колькі палякі плануюць сёлета выдаткаваць на Раство? Спецыялісты назвалі суму

11.12.2024 09:53
Раство Хрыстова ў Польшчы – гэта самае галоўнае свята ў календары.