Беларуская Служба

Падарунак, які нам не спадабаўся, можна вярнуць у краму, але не заўсёды

24.12.2024 16:15
Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў нагадвае спажыўцом пра іх правы і абавязкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Bob Dmyt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ці нежаданы калядны падарунак можна вярнуць у краму? Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў(поль. UOKiK) нагадвае, што ў спажыўца ёсць такая магчымасць, калі прадмет быў набыты ў інтэрнэце.



Прэс-сакратар упраўлення Малгажата Целёх(Małgorzata Cieloch), тлумачыць, што па законе ў нас ёсць 14 дзён на абмен або вяртанне тавару пры ўмове, што ў нас ёсць доказы пакупкі:

- Калі, скажам так, Санта-Клаус купіў падарунак у інтэрнэт-краме, то яго атрымальнік можа цягам 14 дзён абмяняць або вярнуць атрыманы прадмет, які яму не падабаецца, або якога проста па розных прычынах не хоча.

Аднак Малгажата Целёх дадае, што зусім інакш сітуацыя выглядае пры набыцці тавараў у стацыянарных крамах. Тое ці зможам абмяняць або вярнуць тавар у такую краму, залежыць выключна ад добрай волі прадаўца або правілаў, якія дзейнічаюць у гэтай краме.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Здаровы сэнс і разважлівасць – так палякі рыхтуюцца да сёлетніх Калядаў

17.12.2024 12:01
Гэта звязана з ростам коштаў прадуктаў харчавання, рахункаў за газ і энерганосьбіты, а таксама павольным ростам рэальных заробкаў.