У сваім віншаванні на ангельскай мове прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшчу і ЗША звязваюць шматгадовае сяброўства і вера ў агульныя каштоўнасці — свабоду і дэмакратыю. Ён выказаў упэўненасць, што гэтыя каштоўнасці будуць умацоўвацца падчас цяперашняга тэрміну паўнамоцтваў амерыканскага лідара.
«Я спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва, якое, безумоўна, умацуе польска-амерыканскі альянс», — напісаў Анджэй Дуда, які скончыў пост словамі «Божа, блаславі Амерыку. Божа, блаславі Польшчу».
Дональд Трамп прынёс учора прысягу на вернасць Канстытуцыі і стаў 47-м прэзідэнтам ЗША. У сваёй інаўгурацыйнай прамове ён абвясціў аб аднаўленні амерыканскай велічы, кансерватыўных маральных зменах і аб зменах геаграфічных назваў.
Новы прэзідэнт ЗША збіраецца хутка накіраваць вайскоўцаў на мяжу з Мексікай для абароны ЗША ад наплыву нелегальнай міграцыі.
IAR/яс