Беларуская Служба

Польшча робіць стаўку на эканамічную адукацыю грамадства

21.01.2025 11:01
Нацыянальны цэнтр эканамічнай адукацыі павінен дапамагчы ўкараняць веды ў галіне фінансаў у польскіх школах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальны цэнтр эканамічнай адукацыі дапаможа школам і настаўнікам даць дзецям і моладзі базавыя веды пра эканоміку і фінансы. Падчас канферэнцыі «Год эканамічнай адукацыі 2024. Эфекты - выклікі - рэкамендацыі», якая надоечы прайшла ў Сенаце (вышэйшай палаце польскага парламента – рэд.), дамову аб заснаванні ўстановы заключылі 10 няўрадавых арганізацыяў, якія займаюцца паляпшэннем фінансавых кампетэнцый грамадства.



Чым дакладна будзе займацца Нацыянальны цэнтр эканамічнай адукацыі, паясніў старшыня фонду «Варшаўскі інстытут банкаўскай справы» Вальдэмар Збытэк(Waldemar Zbytek):

- Мы будзем сумесна задумоўвацца пра тое, як развіваць эканамічную адукацыю ў Польшчы; як рабіць гэта найбольш эфектыўна; якія тэмы закранаць? Перш за ўсё, мы плануем падтрымліваць польскія школы і польскіх настаўнікаў.

 Вальдэмар Збытэк - адзін з ініцыятараў стварэння Нацыянальнага цэнтра эканамічнай адукацыі, падкрэсліў, што веды ў галіне фінансаў маюць вырашальнае значэнне для эканамічнага развіцця ўсёй краіны:

- Фінансавыя і эканамічныя веды неабходныя ў любым месцы: не толькі дома, але таксама ў няўрадавых арганізацыях – агулам у кожнай установе, якая мае нейкае дачыненне да грошай. Эфектыўнае і паспяховае выдаткаванне сродкаў з'яўляецца ключом да эфектыўнасці ўсяе эканомікі дзяржавы, то бок ейнай канкурэнтаздольнасці ў свеце.

 Нацыянальны цэнтр эканамічнай адукацыі, між іншым, будзе ўдзельнічаць у падтрымцы ўкаранення новага прадмета: «Бізнес і менеджмент» у сярэдніх школах і развіцці эканамічнай адукацыі ў базавых школах.

Сярод арганізацый, адказных за стварэнне Цэнтра - Фонд Варшаўскага банкаўскага інстытута, Фонд Варшаўскай фондавай біржы, Фонд моладзевага прадпрымальніцтва, Польскае эканамічнае таварыства і Польская скаўцкая асацыяцыя.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Міністр фінансаў: Польская эканоміка будзе расці ў тры разы хутчэй, чым у зоне еўра

19.01.2025 14:00
«Польшча. Лідар росту ў Еўропе і свеце», - дадаў ён.

Еўракамісія выдзеліць 500 мільёнаў злотых на навучанне ўкраінскіх дзяцей у польскіх школах

20.01.2025 17:11
Паводле ацэнак Міністэрства нацыянальнай адукацыі, такіх вучняў не менш за 30 тысяч.