Беларуская Служба

Еўракамісія гатова да дыялогу з Польшчай

26.07.2019 14:12
Новая старшыня Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен заклікае Варшаву да ўзаемнай пашаны.
            .
Новая старшыня Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен заклікае Варшаву да ўзаемнай пашаны.PAP/Paweł Supernak

Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Выданне зазначае, што бакі ўзгаднілі, што справы звязаныя з выкананнем стандартаў прававой дзяржавы вырашыць Еўрапейскі суд юстыцыі. Еўракамісія больш ня будзе крытыкаваць Польшчу, а Варшава выканае прысуд суда. Таксама штогод Еўракамісія будзе выдаваць рапарт пра стан прававой дзяржавы ва ўсіх краінах ЕЗ.

Таксама бакі дасягнулі кампрамісу ў справе кліматычных змен. Еўракамісія будзе рыхтаваць палітыку мінімалізацыі ўплыву на асяроддзе, пры гэтым не забываючы пра людзей. Гэта азначае сурʼёзныя інвестыцыі ў рэгіёны, якім будзе найцяжэй дапасавацца да новых правіл.
Што тычацца міграцыйнай палітыкі, абодва бакі пагадзіліся з тым, што вырашэннем ня можа быць толькі сістэма пераразмеркавання ўцекачоў. Польшча заявіла, што гатова інакш выказаць салідарнасць з іншымі краінамі ЕЗ.

Апошняя справа, якую ўзгадніла старшыня Еўракамісіі ў Варшаве – гэта асоба еўракамісара ад Польшчы. Ім стаў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі. Ён можа стаць камісарам па справах інфраструктуры ў ЕЗ. Варшава разлічвае на тое, што Еўразвяз падтрымае разбудову сеткі транспартных спалучэнняў ды газаправодаў у Цэнтральнай Еўропе, піша выданне.

юл