Сайт WPolityce.pl вяртаецца да ліпеньскай гутаркі прэзідэнтаў ЗША і Украіны Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага. Нагадаем, у выніку Трамп быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў, пачалася працэдура яго зняцця з пасады. Гаворка ішла пра падазроныя інтарэсы ва Украіне Хантэра Байдэна, сына суперніка Трампа на выбарах Джо Байдэна.
З запісу размовы вынікае, што Трамп не аказваў прэсінгу на Зяленскага, толькі яго прасіў зацікавіцца справай. Зяленскі згадзіўся. І нічога дзіўнага ў гэтым не было б, але праблема ў тым, што Трамп пад націскам сваіх апанентаў згадзіўся апублікаваць запіс гутаркі. І гэта паказала, што для яго важна толькі тое, ці ён атрымае палітычныя дывідэнды. Падчас размовы Зяленскі скардзіўся на Францыю і Нямеччыну. Такім чынам Трамп моцна падвёў свайго ўкраінскага калегу.
Сітуацыя, у якую трапіў Зяленскі з-за Трампа, павінна стаць прадметам зацікаўлення ў Польшчы. Канешне, Польшча з’яўляецца членам НАТА, не знаходзіцца, як Украіна, у буфернай зоне. Тым не менш, палякі не могуць быць да канца ўпэўненыя ў лаяльнасці сваіх саюзнікаў, ні амерыканскіх, ні еўрапейскіх. Беручы пад увагу гістарычны досвед дзяржавы, нічога дзіўнага ў гэтым няма. Амерыканцы рэалізуюць свае інтарэсы, палякі імкнуцца павязаць свае інтарэсы з амерыканскімі, але даволі рызыкоўна ставіць усё на аднаго каня. Трамп, з якім цяпер супрацоўніцтва складваецца паспяхова, можа неўзабаве перастаць кіраваць ЗША, акрамя таго, яго адмоўнай рысай з’яўляецца непрадбачанасць. Канешне, на дадзены момант Амерыка застаецца важнейшым саюзнікам Польшчы, але можа варта больш інтэнсіўна пашукаць таксама іншых – піша Конрад Каладзейскі на сайце WPolityce.pl.