Улады Украіны падпісалі так званую «формулу Штайнмаера», паводле якой на тэрыторыях, апанаваных прарасійскімі баевікамі, адбудуцца мясцовыя выбары, піша Gazeta Wyborcza. Ратыфікацыя дакументу адкрывае шлях размоваў Украіны з Расіяй аб будучыні Данбасу.
Паводле дадзенай формулы, украінскі закон аб адмысловым статусе тэрыторый Данбасу, павінен набыць канстытуцыйную моц у 20.00 у дзень правядзенне лакальных выбараў у Данецкай і Луганскай вобласцях. Закон аб спецыяльным статусе ўступіць у сілу толькі ў тым выпадку, калі мясцовыя выбары пройдуць паводле ўкраінскага заканадаўства. Калі місія назіральнікаў АБСЕ пацвердзіць, што выбары ў Данбасе прайшлі ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі дэмакратычнымі нормамі, часовы асаблівы статус Данбасу стане пастаянным.
На жаль дадзены сцэнар пакуль выглядае нерэальным. Кіраўнікі самаабвешчаных рэспублік заявілі, што менавіта яны будуць вызначаць лёс так званых ДНР і ЛНР. Як у такіх умовах праводзіць сумленныя і дэмакратычныя выбары, задаюцца рытарычным пытаннем у выданні Gazeta Wyborcza.
эж