У бліжэйшую нядзелю ў Польшчы адбудуцца выбары дэпутатаў парламенту. Выданне Rzeczpospolita з гэтае нагоды сабрала важнейшыя абяцанні палітычных партый краіны і прааналізавала крыніцы іх фінансавання. Як звычайна перад выбарамі, партыі абяцаюць залатыя горы, напрыклад, Польская сялянская партыя абяцае адмену падатку на пенсію, левыя сілы – павышэнне мінімальнай пенсіі, Грамадзянская кааліцыя – праграму «Ніжэйшыя падаткі, вышэйшыя заробкі», Права і справядлівасць – між іншым значны рост мінімальнай зарплаты на працягу бліжэйшых трох гадоў.
Гэтыя прапановы будуць каштаваць дзяржаве дзясяткі мільярдаў злотых у год, але партыі як правіла не ў стане назваць канкрэтныя крыніцы іх фінансавання. Калі крыніца і называецца, то гэта эканамічны рост або ашчаднасці ў дзяржбюджэце, напрыклад, у дзяржаўнай адміністрацыі. Але палітыкі, здаецца, не заўважаюць, што польская эканоміка ўваходзіць у перыяд запаволенага росту, бум заканчваецца, што негатыўна паўплывае на памер даходаў бюджэту. У сваю чаргу «эканомія на адміністрацыі» стала ўжо міфічным паняццем. Кожны ўрад абяцае, але нікому гэта яшчэ ў прынцыпе не ўдалося.
Палітыкі робяць уражанне, быццам бы яны не бачаць, што адбываецца навокал – піша каментатар Войцех Раманьскі. Брэксіт, гандлёвыя войны Дональда Трампа, стагнацыя эканомікі Еўрапейскага Звязу – у такіх умовах Польшча не зможа застацца «зялёным востравам». У такім выпадку ці ўдасца рэалізаваць перадвыбарчыя абяцанні? Палякаў можа чакаць расчараванне – падсумоўвае каментатар.
пераклад нг