Беларуская Служба

«Беларусь на поўным сур’ёзе вырашыла памяняць вектар сваёй эканамічнай і замежнай палітыкі»

09.10.2019 13:12
А. Лукашэнка марыць пра міжнародны водны шлях з Балтыйскага да Чорнага мора праз тэрыторыю Польшчы, Беларусі ды Украіны.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaShutterstock.com / exsilentroot

Польскае выданне Rzeczpospolita аналізуе апошнія заявы і паездкі Лукашэнкі, які наведаў Украіну, казаў таксама пра тое, што Беларусь магла б купляць нафту ў іншых пастаўшчыкоў, чым Расія, праз гданьскі порт. Акрамя таго, беларускі кіраўнік марыць пра міжнародны водны шлях з Балтыйскага мора да Чорнага мора праз тэрыторыю Польшчы, Беларусі ды Украіны. Такім чынам Беларусь магла б атрымаць доступ да Балтыкі і Чорнага мора, стаць незалежнай ад Расіі. Адбудова шляху будзе шмат каштаваць, таму неабходна прыцягнуць міжнародны кансорцыум, лепш за ўсё нямецкі, інакш цяжка было б яе прафінансаваць.

Пішучы пра магчымасць імпартавання нафты з Польшчы, выданне цытуе галоўнага інжынера кампаніі Гомельтранснафта Дружба Андрэя Верыгу. Ён кажа, што па польскім баку ідзе ўжо праца, якая дазволіць пачаць рэверсныя пастаўкі нафты з Гданьска. Цяпер усё будзе залежаць ад таго, ці Мінск на самой справе вырашыць адарвацца ад Расіі.

«Пастаўка нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з Гданьска тэарэтычна магчымая, але я сабе не ўяўляю, каб нехта па расійскім боку на гэта згадзіўся», – заяўляе старшыня Інстытуту даследаванняў энергетычнага рынку Анджэй Сікора (Andrzej Sikora). У сваю чаргу палітолаг з мінскага Цэнтра стратэгічных даследаванняў і замежнай палітыкі Юрый Царык адзначае, што Мінск хоча інтэграцыі з Расіяй на роўных правах, а Расія імкнецца, каб Беларусь стала цалкам ад яе залежнай. Таму Беларусь на поўным сур’ёзе вырашыла памяняць вектар сваёй эканамічнай і замежнай палітыкі.

пераклад нг