Беларуская Служба

Амбасадары Польшчы і Ізраіля крытыкуюць гістарычную палітыку Украіны

03.01.2020 14:03
Паводле дыпламатаў, ва Украіне надалей ушаноўваюць гістарычных асоб і падзеі, якія даўно павінны быць асуджаныя.
КіеўPhoto: 12019 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасадары Польшчы і Ізраіля ва Украіне Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) і Джоэль Лён (Joel Lion) раскрытыкавалі гістарычную палітыку Украіны, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

“Мы з вялікай заклапочанасцю і сумам адзначаем, што ўкраінская адміністрацыя на розных узроўняў, у тым ліку Львоўскі абласны савет і дзяржаўная адміністрацыя горада Кіева, па-ранейшаму ўшаноўваюць гістарычных асобаў і падзеі, якія павінны быць асуджаны раз і назаўжды”, - напісалі амбасадары ў сваёй заяве.

Гаворка ідзе пра тое, што 24 снежня Савет Львоўскай вобласці прыняў пастанову аб выдзяленні дзяржаўных сродкаў на ўшанаванне памяці нацысцкага калабаранта Андрэя Мельніка, а таксама “ксенафобскага, антысеміцкага і антыпольскага пісьменніка” Івана Лыпы і яго сына Юрыя Лыпы - стваральніка “расійскай тэорыі ўкраінскай расы”.

Амбасадары таксама адзначылі, што 1 студзеня ў будынку дзяржаўнай адміністрацыі ў Кіеве быў вывешаны банер з выявай Сцяпана Бандэры.

“Успамінаючы нашых нявінных братоў і сясцёр, забітых у 1939–1945 гадах на акупаваных тэрыторыях Польшчы, якія цяпер уваходзяць у склад Украіны, мы, амбасадары Польшчы і Ізраіля, лічым, што ўшанаванне тых, хто актыўна прасоўваў этнічныя чысткі, з'яўляецца абразай і наносіць урон, як барацьбе з антысемітызмам, так і працэсу прымірэння нашых нацый”,- гаворыцца ў заяве.

Дыпламаты адзначылі таксама, што ў цяперашні час польскі і ізраільскі ўрады прыкладаюць намаганні, каб супрацьстаяць далейшым нападам на габрэяў, якія адбываюцца ў розных краінах і прадухіліць спробы фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны.

Адначасова Барташ Ціхоцкі і Джоэль Лён адзначылі, што яны чакаюць, што Савет Львоўскай вобласці і адміністрацыя Кіева “далучацца да дыялог у пошуках праўды”.

“Са свайго боку мы гатовы спрыяць супрацоўніцтву з адпаведнымі інстытутамі ў Ізраілі і Польшчы, у тым ліку з Інстытутам Яд-ва Шэм і Інстытутам нацыянальнай памяці”, - напісалі дыпламатычныя прадстаўнікі Польшчы і Ізраіля, а іх словы прыводзіць інтэрнэт-старонка выдання Dziennik Gazeta Prawna.

аз