Беларуская Служба

Беларусь як прыклад для Расіі

28.01.2020 16:15
Левада Цэнтр высветліў, што Беларусь у тройцы краін – прыкладаў для пераймання для расійцаў.
Аўдыё
  • Новая ніша для Беларусі на расійскім рынку

Лукашэнка найбольш папулярны замежны палітык у Расіі. Беларусь павінна гэта выкарыстаць, каб увайсці шырэй на расійскі рынак, кажа эксперт.

Паводле даследавання Цэнтра Левады толькі 23% расійцаў падтрымліваюць беларуска-расійскую інтэграцыю. Сярод іх 10% хацелі б, каб Расія далучыла Беларусь, а 13% выступаюць за новую сумесную дзяржаву з адзіным урадам. Найбольш расійцаў 44% падтрымліваюць эканамічную інтэграцыю без дзяржаўнага аб’яднання.

Гэтыя вынікі з’явіліся пасля прыпыненай інтэграцыі па сцэнару Крамля. Беларусі бок не пагадзіўся на ўмовы паставак нафты і газу і пачаў пошук альтэрнатывы расійскай сыравіне. Гэта была палітычная гульня, але аддаліла пагрозу інкарпарацыі Расіяй Беларусі, лічаць у Беларусі. У Расеі сярод экспертаў пануе іншае меркаванне.

Насамрэч не было мэты палітычнай інтэграцыі. Папулярнасць Беларусі сярод расійскага грамадства можна выкарыстаць у канструктыўным рэчышчы, перакананы маскоўскі палітолаг Кірыл Коктыш.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце Аўдыё файл