Беларуская Служба

Беларусь чакае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі

31.01.2020 15:16
Так станецца ў звязку са скарачэннем Расіяй эканамічнай падтрымкі беларускага рэжыму.
Аўдыё
  • У Беларусі пачнецца пагаршэнне эканамічнай сітуацыі
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by 1820796 from Pixabay/CC0

Гэта азначае, што ў Беларусі пачнецца пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ды далейшае падзенне ўзроўню жыцця. Краіну чакае накачванне пустымі грашыма ды пазнейшы абвал. Паўтарыцца сцэнар 2010-11 гг, перакананы эксперт.

Паводле падлікаў расійскіх палітолагаў, за гады інтэграцыі ды саюзнай дзяржавы з Расіяй беларускі рэжым атрымаў з Расіі датацыяў ды дапамогі вартую 130 мільярдаў долараў. За гэтыя грошы можна было б зрабіць «другую Швейцарыю», кажа беларускі эксперт Андрэй Ляховіч.

Аднак Беларусь не выглядае як Швейцарыя. Наадварот, краіну чакае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ды працяг падзення ўзроўню жыцця. Гэта вынік страты расійскай нафтавай датацыі, калі Беларусь зарабляла на перапрацоўцы таннай расійскай нафты. Паводле розных падлікаў, гэта прыносіла дзяржаве калі 30% бюджэтных даходаў.

Цяпер сітуацыя зменіцца, афіцыйны Мінск больш не атрымае ад Расіі танную нафту, перакананы наш суразмоўца. Гэта разумеюць ў Адміністрацыі прэзідэнта. Адсюль арышты дырэктараў ды нярвовасць Лукашэнкі, які пачаў дамагацца ад прадпрыемстваў вяртання даўгоў.

На час выбараў улады, верагодна, падымуць людзям заробкі, друкуючы грошы, а потым давядзецца за гэта заплаціць дэвальвацыяй. Вельмі верагодна, што паўторыцца сцэнар 2010-11 гадоў, калі беларускі рубель абваліўся пасля выбараў і даходы беларусаў упалі, кажа Андрэй Ляховіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё файл