Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita.
23 студзеня група сфармавалася. Была вельмі вялікая зацікаўленасць прыналежнасцю да яе, распавёў газеце старшыня групы дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Мечыслаў Башко.
Падобная група існавала ў польскім Сейме да 2005-га года. Яна была распушчана пасля дэлегалізацыі Саюза палякаў у Беларусі. Пазнейшыя спробы аднаўлення прац групы блакавалі Маршалкі Сейма за часоў ураду парты «Грамадзянская платформа». Сітуацыя змянілася з прыходам да ўлады ПіС, піша выданне.
У 2016-м годзе група была адноўлена высілкамі дэпутатаў з Польскай сялянскай партыі ды руху «Кукіз’15», якія і сфармавалі яе касцяк. Група складалася з 24 дэпутатаў.
Сітуацыя змянілася пасля леташніх парламенцкіх выбараў. У склад групы запісаліся палітыкі з усіх фракцыяў. Агулам 41 дэпутат ды адзін сенатар. У выніку гэта адна з найбольшых парламенцкіх груп у польскім Сейме, больш чым польска-італьянская група (38 дэпутатаў), польска-французская (32 дэпутаты) і польска-брытанская (29 дэпутатаў).
Польска-беларуская група была створана адной з першых. У групу, якая будзе падтрымліваць стасункі з беларускім рэжымам, запісаліся тузы польскай палітыка, як Януш Корвін-Міке ды Рышард Тарлецкі, піша выданне. Гэта сведчанне таго, што польскі парламент зацікаўлены супрацоўніцтвам з суседзямі. Для Польшчы цяпер найважнейшай справы ёсць не далучэнне Беларусі да Расійскай Федэрацыі. З Расіяй любоў лепш на адлегласць, цытуе выданне выказванні дэпутатаў.
Газета зазначае, што не ўсе ў Сейме глядзяць з энтузіязмам на развіццё дадзенай групы. Дэпутат Роберт Тышкевіч з «Грамадзянскай платформы» нагадвае, што па сённяшні дзень у беларускім парламенце няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі, а незалежныя назіральнікі крытыкуюць вынікі выбараў. Да таго ж беларускія ўлады не зрабілі ані кроку насустрач польскім інтарэсам у такіх справах як легалізацыя Саюза палякаў у Беларусі ды ўвядзенне Малога памежнага руху. Група толькі спрыяе беларускай прапагандзе, піша выданне.
юл