Беларуская Служба

Заходнія Балканы набліжаюцца да аб'яднанай Еўропы

18.02.2020 13:15
Галоўныя праціўнікі далучэння гэтых краінаў да супольнасці Францыя і Галандыя выразна прадэманстравалі, што ў пазітыўны бок змянілі сваё меркаванне.
Flagi Macedonii Północnej i Unii Europejskiej
Flagi Macedonii Północnej i Unii EuropejskiejAlexandros Michailidis/ Shutterstock

Францыя дае зялёнае святло на ўваходжанне Албаніі і Паўночнай Македоніі ў Еўрапейскі Звяз, піша Rzeczpsopolita. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што ў выпадку пазітыўнай адзнакі Еўрапейскай Камісіі, яго краіна выразіць згоду на пачатак афіцыйных перамоваў аб ўступленні гэтых дзвюх краінаў у ЕЗ. Гаворка ідзе пра адмысловую справаздачу Еўрапейскай Камісіі, якая будзе апублікаваная ўжо ў сакавіку.

Менавіта Францыі летась у кастрычніку заблакавала пачатак афіцыйных перамоваў аб уступленні Албаніі і Македоніі ў Еўразвяз. Эмануэль Макрон запатрабаваў зменаў метадалогіі працы Еўрапейскай Камісіі ў галіне пашырэння супольнасці. Еўракамісія прыслухалася і прапанавала адпаведныя змены. Выглядае на тое, што французскі лідар застаўся задаволены гэтымі прапановамі.

Надзвычай актыўным адвакатам Заходніх Балканаў у Еўразвязе стала Польшча. Надоечы міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч правёў перамовы з прэм’ерам Албаніі. Польскі палітык у чарговы раз выказаў падтрымку еўрапейскім памкненням краінаў гэтага рэгіёну. Польшча стала ініцыятарам візіту групы міністраў замежных спраў у Цірану і Скоп’е, які адбудзецца 3-5 сакавіка. Еўрапейскія дыпламаты прадэманструюць салідарнасць з народамі Албаніі і Македоніі, засведчаць факт, што Еўропа помніць пра іх.

На думку Яцэка Чапутовіча афіцыйныя перамовы аб ўступленні Паўночнай Македоніі і Албаніі ў Еўразвяз могуць распачацца ўжо ў сакавіку. Галоўныя праціўнікі далучэння гэтых краінаў да супольнасці Францыя і Галандыя выразна прадэманстравалі, што ў пазітыўны бок змянілі сваё меркаванне. Пра новы паварот у еўраінтэграцыі Заходніх Балканаў пісала Rzeczpsopolita.

эж