Следчыя журналісты з супольнасці Bellingcat высветлілі, што кілер грузіна чачэнскага паходжання Зелімхана Хангашвілі, забітага ў жніўні 2019 ў Берліне, быў звязаны з расійскімі спецслужбамі. Грузін раней быў камандасам расійскіх спецслужбаў і ветэранам вайны ў Чачні. Непасрэдна перад выездам у Берлін расійскі агент на два дні затрымаўся ў Варшаве. Пытанне, навошта?
Dziennik Gazeta Prawna (аутар публікацыі Мацей Мілаш) папрасіла пракаментаваць гэту справу былога супрацоўніка польскай ваеннай выведкі і былога кіраўніка выведкі Штабкватэры НАТА ў Бруселі.
Генэрал Яраслаў Стружык мяркуе, што ФСБ Расійскай Федэрацыі мэтанакіравана выбрала Варшаву для падрыхтоўкі акцыі ў Берліне.
- Спецслужбы спачатку абмяркоўваюць, ці дадзенае месца бяспечнае для іх чалавека і для падрыхтоўкі цэлай аперацыі. І відаць, у ФСБ вырашылі, што Варшава больш бяспечная для іх, чым Берлін ці іншы горад, - кажа генерал Стружык.
Берлінскі кілер Вадзім Красікаў знаходзіўся ў Варшаве з пашпартам на прозвішча Сакалова.
Паводле генерала Стружыка, польскія спецслужбы цалкам празявалі справу, зрабілі шмат памылак, між іншым, не прапрацавалі з канс'ержамі ў гасцініцах і не прасілі быць уважлівымі ў дачыненні да расійскіх грамадзянаў, якія карыстаюцца не біяметрычным, а старым пашпартам, так як гэта было ў выпадку Сакалова. Тым больш, што ў Расіі біяметрычныя пашпарты выдаюць ужо 10 гадоў, і вядома, што расійскія агенты імі не карыстаюцца.
- Цікава таксама, што расійцы выбралі французскае консульства для атрымання візы Шэнген для свайго агента. Я думаю, што яны выбралі два найслабейшыя звяны сярод краін ЕЗ, то бок Парыж і Варшаву, - мяркуе генерал.
Сакалоў знік з Варшавы і 24 гадзіны пасьля забіў у Берліне грузіна, былога расійскага камандас.
Пра новыя факты аб імаверным забойцы Хангашвілі пісаў Dziennik Gazeta Prawna.
яс