Беларуская Служба

Фінляндыя ўзмацняе свой мілітарны патэнцыял

26.02.2020 08:21
Сілы абароны краін Балтыі і падраздзяленні НАТА ў гэтых дзяржавах з’яўляюцца добрым элементам стрымлівання Расіі на поўначы Еўропы.
Flaga Finlandii
Flaga Finlandiishutterstock.com

Польскі кансерватыўны партал WPolityce.pl паведамляе пра тое, што Фінляндыя ўзмацняе свой мілітарны патэнцыял. Гэтую паўночную краіну пахваліў палкоўнік Пол Клейтан, камандуючы сіламі НАТА ў Эстоніі. Інтэрв’ю з брытанскім афіцэрам апублікавалі фінляндскія мясцовыя газеты.

Паводле Клейтана, Расія не ў стане стаць пагрозай для Фінляндыі і краін Балтыі, таму што ў рэгіёне створаны «моцны паўночны фронт». І хоць Фінляндыя не з’яўляецца членам НАТА, то вельмі цесна супрацоўнічае з пактам. Акрамя рэгулярнай арміі, Хельсінкі трымаюць у рэзерве 280 тыс. салдат і афіцэраў, якія ў выпадку пагрозы гатовыя стаць пад ружжо. Паводле палкоўніка Пола Клейтана, армія Фінляндыі, сілы абароны краін Балтыі і падраздзяленні НАТА ў гэтых дзяржавах з’яўляюцца добрым элементам стрымлівання Расіі на поўначы Еўропы, паведамляе партал WPolityce.pl.

вс