Украіна шукае прэм’ера – піша Руслан Шошын у выданні «Rzeczpospolita». Многае сведчыць аб тым, што ва Украіне неўзабаве можа ўзнікнуць новы ўрад. Цяперашняму спатрэбілася толькі некалькі месяцаў, каб страціць давер украінцаў.
Аляксей Ганчарук стаў прэм’ер-міністрам без ніякага палітычнага досведу. У студзені ён стаў героем афёры. Падчас нарады з чальцамі ўраду ён казаў, што прэзідэнт не мае паняцця пра эканоміку, і прызнаў, што сам з’яўляецца дылетантам у эканоміцы. Ужо тады СМІ пісалі пра хуткі канец яго палітычнай кар’еры.
11 лютага быў звольнены кіраўнік прэзідэнцкай канцылярыі Андрэй Богдан, які стаяў за Ганчаруком. Цяпер ніхто не сумняецца, што прэм’ер будзе наступным.
- Некалькі месяцаў назіраецца падзенне вытворчасці на прадпрыемствах, дзяржава спазняецца з выплатай зарплат, у першую чаргу ў сістэме аховы здароўя і асвеце. Урад атрымаў паразу ў эканоміцы, – гаворыць Мікола Княжыцкі, апазіцыйны дэпутат Вярхоўнай рады.
Узровень даверу да цяперашняга ўраду з 57% у верасні ўпаў да 28% у лютым.
- Людзі паверылі ў казку, але цяпер гэтая вера знікае. Яны стараліся кіраваць краінай, а засталіся надалей у серыяле, гэта не атрымліваецца, – гаворыць выданню палітолаг Віктар Замяцін з Цэнтра Разумкова.
ав