Тысячы ўцекачоў штурмуюць грэцка-турэцкую мяжу. Калі Еўразвяз не дамовіцца з Турэччынай, магчыма паўтарэнне падзей 2015 года, калі сотні тысяч сірыйскіх уцекачоў ратаваліся ўцёкамі ў Еўропу.
Ужо некалькі тыдняў сірыйскае войска пры паветранай падтрымцы расійскай авіяцыі не спыняе атакі ў правінцыі Ідліб, якая была апошняй тэрыторыяй Сірыі пад кантролем апазіцыі. З 1-га сакавіка ў баявыя дзеянні далучыліся турэцкія вайскоўцы. Анкара выступае за тое, каб Ідліб заставаўся буфернай зонай, непадкантрольнай Асаду.
Аднак туркі баяцца прамога сутыкнення з Расіяй, гэтым карыстаюцца сілы Асада.
Турэцкія ўлады спадзяваліся, што іх палітыка атрымае падтрымку з боку ЕЗ. Аднак Брусель не хоча ўцягвацца ў сірыйскі канфлікт. Анкара спрабуе паўплываць на еўрапейскіх палітыкаў, пагражаючы адкрыць свае граніцы для ўцекачоў.
Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў Ідлібе палітолага-арыенталіста Сяргея Богдана. Што стаіць за апошнім абвастрэннем вайны ў Сірыі, ці магчыма паўтарэнне міграцыйнага крызісу 2015-га года?
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыё файл