Беларуская Служба

298 белых крэслаў паявілася пад вокнамі расійскага пасольства ў Гаазе

10.03.2020 15:22
У Галандыі пачаўся працэс па справе збіцця самалёта над Данбасам у 2014 годзе (загінула 298 пасажыраў і членаў экіпажа).
298  -          .  -
298 крэслаў - столькі ж чалавек загінула у авіякатастрофе малайзійскага самалёта над Данбасам. Абвінавачаныя - трое расіян і адзін украінецPAP/EPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN

Пад вокнамі расійскага пасольства ў Гаазе паявілася 298 белых крэслаў. Акцыю зладзілі блізкія ахвяр збітага ў ліпені 2014 года над Данбасам малайзійскага пасажырскага самалёта. Пачаўся судовы працэс пад сталіцай Галандыі Амстэрдамам (бальшыня ахвяр былі галандцамі). Справу апісвае Rzeczpospolita.

Працэс праходзіць пры пустых лавах падсудных. Абвінавачанні галандскай пракуратуры завочна пачулі трое грамадзянаў Расіі і адзін украінец. Самы вядомы – Ігар Гіркін (Стралкоў), які быў міністрам абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Яго, а таксама іншых падсудных – Сяргея Дубінскага, Алега Пулатава ды Леаніда Харчэнку ўлады Галандыі аб’явілі ў міжнародны вышук. Толькі Пулатаў вырашыў бараніцца – ён выслаў у Галандыю групу адвакатаў. Магчыма, Расія імкнецца такім чынам мець доступ да актаў справы. Па словах былога афіцэра ўкраінскай разведкі Аляксея Арэстовіча, за ўсімі абвінавачанымі сочаць расійскія спецслужбы, якія не дапусцяць, каб хто-небудзь з іх пачаў даваць паказанні. Калі б хтосьці вырашыў гэта зрабіць, ён бы нават не даехаў да мяжы.

У сваю чаргу ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фесенка дадае, што Украіна чакае, каб у справе былі расстаўленыя ўсе кропкі над «і» – што расійскі зенітны комплекс «Бук» пры ўдзеле расійскіх грамадзянаў збіў пасажырскі самалёт, адказнасць за гэта нясе Расія. Гэта пытанне юрыдычнай і палітычнай адказнасці.

нг