«Вядзецца значная дэзынфармацыйная кампанія расійскіх дзяржаўных і пракрамлёўскіх СМІ па Covid-19», – гаворыцца ў справаздачы Еўрапейскай камісіі ад 16 сакавіка. Пра гэта паведамлае Gazeta Wyborcza.
Дакумент распрацаваны спецыяльнай групай East StratCom, што дзейнічае пры Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, якая штодня адсочвае дэзынфармацыйную дзейнасць Расіі.
Расійскія СМІ арганізавалі «значную дэзынфармацыйную кампанію» супраць Захаду, каб узмоцніць паніку і недавер грамадства да афіцыйных нацыянальных СМІ. У дакуменце гаворыцца, што задачай расійскай дэзынфармацыі з'яўляецца ўзмацненне адчування крызісу ў галіне аховы здароўя ў заходніх краінах.
Пракрамлёўскія СМІ на англійскай, італьянскай, іспанскай, арабскай і рускай мовах раз паведамляюць, што каранавірус менш шкодны чым звычайны грып, у іншы расказваюць пра блізкую катастрофу. Альбо паведамляюць пра тое, што гэта біялагічная зброя амерыканцаў ці брытанцаў і што першы ачаг быў у ЗША. Акрамя таго, з'яўляецца інфармацыя, што вірус прынеслі імігранты і нават тое, што каранавірус звязаны з тэхналогіяй 5G, а Ухань быў эксперыментальнай зонай.
Аўтары справаздачы Еўракамісіі адзначаюць, што пракрамлёўскія СМІ ўсё часцей спасылаюцца на кітайскія, іранскія і крайне кансерватыўныя амерыканскія крыніцы.
А КНР абвінавачвае Захад у тым, што шырыць фобію супраць кітайцаў і абвінавачвае Kітай ў распаўсюдзе эпідэміі на ўвесь свет.
яс