Сайт Biznesalert.pl піша пра нямецкіх палітыкаў ды іх стаўленне да газаправоду «Паўночны паток – 2». Яахім Пфайфер (Joachim Pfeiffer) падаў у адстаўку з пасады дэпутата Бундэстага пасля абвінавачвання яго ў сувязях з бізнесам. Ён быў крытыкам санкцый супраць газаправода «Паўночны паток – 2» і супрацоўнічаў з прадстаўніком партыі Уладзіміра Пуціна ў Еўропе. Пфайфер займаўся энергетыкай у кааліцыйнай партыі CDU ( ХДС - Хрысціянска-дэмакратычны саюз).
Пфайфер заявіў, што адмаўляецца ад мандата ў выніку «сфабрыкаваных доказаў» дзелавых сувязяў, якія могуць паўплываць на яго палітычную дзейнасць. Выданне “Die Zeit” паведамляла, што гэты палітык быў наняты дарадцам канадскай кампаніі Hydroma, якая хоча экспартаваць вадарод з Афрыкі ў Германію, ён удзельнічаў у падрыхтоўцы вадароднай стратэгіі краіны.
Штотыднёвік «Kontext», аднак, высветліў, што Пфайфер таксама меў сувязі з адвакатам Бэртранам Малмэндзье (Bertrand Malmendier), які перад ім быў дарадцам Hydroma, ён звязаны з пуцінскай партыяй «Единая Россия». Згаданы Пфайфер таксама быццам бы прыняў удзел у нямецка-расійскай канферэнцыі, арганізаванай Малмэндзье неўзабаве пасля незаконнай анексіі Крыма ў 2014 годзе.
Калі калега Пфайфера па партыі ХДС Норберт Рэтген папанаваў у адказ на атручванне Аляксея Навальнага ўвесці мараторый на будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2», той выказаўся супраць такога рашэння. На яго думку, такі крок быў бы «стрэлам у калена» з-за энергетычнай узаемазалежнасці ў Еўропе. У артыкуле ў прэстыжным выданні «Handelsblatt» Пфайфер абараняў «Паўночны паток - 2». Ён выказваў меркаванне, што санкцыі ЗША супраць гэтага праекту з'яўляюцца спосабам прасоўвання звадкаванага газу, які зʼяўляецца не экалагічным і дарагім.
Пфайфер не адказаў наўпрост ні на адно абвінавачанне ў свой адрас, але адмовіўся ад мандату дэпутата.
нг