Гэта могілкі 1920 і 1939 гадоў, а таксама месцы пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай, магілы студзеньскіх паўстанцаў і дзеячаў польскай культуры. Некропалі, пабудаваныя ў міжваенны час, адышлі ў нябыт, але выжылі дзякуючы намаганням мясцовых суполак і выхадцаў з Польшчы.
Пасля распаду Савецкага Саюза былі створаны новыя надмагіллі, памятныя крыжы і дошкі. Часам знаходзяць магілы, якія раней былі невядомыя.
Польская дзяржава фінансавала рамонт польскіх вайсковых могілак. Польскімі мемарыяльнымі мясцінамі апякуюцца грамадскія арганізацыі, у тым ліку непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. Займаўся гэтым і актывіст Саюза палякаў на Беларусі журналіст Анджэй Пачобут. Летась ён быў асуджаны на палітычным працэсе да васьмі гадоў зняволення.
Калі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі, гэта закранула і польскую меншасць. Адкрытыя мерапрыемствы, звязаныя з ушанаваннем памяці воінаў Арміі Краёвай ці польскіх жаўнераў, якія ваявалі супраць савецкай арміі ў 1939 годзе, сталі небяспечнымі.
Салдат Арміі Краёвай прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі называе «гітлераўцамі», а паўстанцаў ХІХ стагоддзя — «паўстанцамі супраць законнай улады». За апошнія два гады на загад дзяржаўных уладаў ці невядомымі выканаўцамі ў Беларусі было знішчана некалькі польскіх могілак і мемарыяльных месцаў, звязаных з Арміяй Краёвай, у тым ліку ў Ёдкавічах, Ваўкавыску, Качыцах, Гродне і Пяскоўцах.
IAR/вх