На Захадзе працягваюць сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі. Бесперапынныя рэпрэсіі супраць грамадства з боку сілавікоў змушаюць краіны Еўразвязу да падрыхтоўкі новых санкцый. 19 красавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны закрануць беларускія нафтаперапрацоўчы сектар. У дачыненні ды 88 лукашэнкаўскіх чыноўнікаў дзейнічаюць санкцыі ЕЗ за фальсіфікацыю выбараў ды ўдзел у рэпрэсіях.
У Беларусі ўлады адказваюць на гэта ўсё новымі і новымі рэпрэсіямі. КДБ абвесціла пра выкрыццё замаху на Лукашэнку ды зладзіла масавыя арышты. Так Лукашэнка змагаецца з непрызнаннем яго рэжыму з боку Захаду. Гэта моцна не дапаможа, яго рэжым увайшоў у фазу распаду, кажа польскі эксперт аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі.
- Цяжка сабе ўявіць што горшага можа яшчэ здарыцца ў Беларусі. Сітуацыя вельмі драматычная: шмат арыштаў, затрыманняў, выракаў нават за допісы ў сацыяльных сетак. Беларускі рэжым ідзе ў бок таталітарызму. Раней быў больш мяккі аўтарытарызм, які дапускаў свабоду выказванняў, меркаванняў. Цяпер гэта знікне, улады хочуць цалкам запалохаць людзей. Выкрыты КДБ нібыта пераварот можа быць падрыхтоўкай да чыстак сярод вайсковых, у арміі. КДБ ды ФСБ завілі, што былі нейкія генералы, што пагадзіліся на супрацу з «змоўшчыкамі». Магчымыя новыя рэпрэсіі супраць грамадства ды СМІ, як і чысткі ў апараце ўлады.
Апошнія арышты КДБ у Беларусі звязваюць з новымі санкцыямі ЗША. Лукашэнка пачынае «гандаль закладнікамі»? Ці беларускі дыктатар баіцца заходніх санкцый?
- Лукашэнка баіцца санкцый. Нядаўна ён падпісаў сакрэтны дэкрэт пра санкцыі ў адказ у дачыненні да фірм ды ўстаноў, якія падтрымалі перамены ў Беларусі. Аднак дагэтуль невядома, што гэта за меры. Магчымасці ў рэжым абмежаваныя. Гэта не Захад залежыць ад Беларусі, а наадварот. Лукашэнка разумее і таму ліхаманкава бароніцца, як умее, але ягоны рэжым ужо ўвайшоў у фазу распаду. Колькі яна зацягнецца невядома, улады не маюць канструктыўных ідэй, як выйсці з крызісу. Іх абарона – гэта агрэсія, правакацыі супраць суседзяў. Адсюль спроба пераканаць грамадства, што некалькі чалавек, гуманітарыяў хацела зладзіць дзяржаўны пераварот. Абсурд. Рэжым не мае ніякіх ідэй, што рабіць далей, абапіраецца выключна на сілу.
Ці Захад можа ўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Якім чынам?
- Можа, але Захад займае трэцяе месца што да ўплыву на сітуацыю ў Беларусі. Першую ролю адыгрывае грамадства. Ці людзі выйдуць масава на вуліцы, ці гатовыя далей змагацца за тое, што змагаліся летась. Другое месца мае Расія, якая пастаўляе ў Беларусь сыравіну, выступае палітычным ды вайсковым хаўруснікам. 22 красавіка Лукашэнка сустракаецца з Пуціным. Перад гэтай сустрэчай мы бачым, што ўлады дзвюх краін супрацоўнічаюць, лідары патрабуюць адзін аднаго, хай і няма даверу паміж імі. Супраца КДБ і ФСБ, калі адбыліся арышты ў Маскве, сведчыць, што рэжымы маюць паразуменне на глебе заходняй пагрозы. Магчыма, 22-га бакі гэта прадэманструюць.
Што наконт Расіі? Ці Лукашэнка "раскрыццём перавароту" спрабуе прыпадабацца Крамлю?
- Лукашэнка зацікаўлены тым, каб нарошчваць тэрор, запалохваць людзей. Беларускія спецслужбы працуюць як умеюць. Выразна гэта паказваюць апошнія абвінавачанні, бачна што яны кепска склееныя. Аднак Пуціны ды Лукашэнка патрэбныя адзін аднаму. Пуцін непакоіцца з-за пратэстаў у абарону Навальнага, Лукашэнка не мае грамадскай падтрымкі. Рэжыму патрэбныя грошы, сёлета трэба заплаціць больш за 3 мільярды замежнага доўгу. Грошы можа даць толькі Расія, якая ў сваю вядзе інфармацыйную вайну з Захадам. Бачым, што адбываецца паміж Масквой і Вашынгтонам. У гэтых антызаходняй прапагандзе бакі могуць быць адзін аднаму патрэбныя.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч