Беларуская Служба

Расія псуе адносіны з Еўропай

19.04.2021 19:31
Шэраг апошніх скандалаў ды абвінавачанняў у бок Расіі з боку еўрапейскіх краін прывеў да яшчэ большага пагаршэння адносін.
Расійскія дыпламаты пакідаюць Чэхію ў выніку абвінавачанняў у шпіёнскай дзейнасці EPA/MARTIN DIVISEK

Журналісты ды палітыкі пачалі казаць пра новую Халодную вайну.

У Еўропе загаварылі пра пагаршэнне стасункаў з Расіяй. Да чарговага абвастрэння дайшло з-за шпіёнскага скандалу з уделам расійскіх агентаў у Чэхіі. Улады гэтай краіны абвінавацілі расійскія спецслужбы ў арганізацыі выбухаў на вайсковых складах у 2014-м годдзе. Афіцыйная Прага выдаліла 18 расійскіх дыпламатаў, Масква адказала высылкай 20 працаўнікоў чэшскай амбасады.

Кіра

Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэл заявіў канстатаваў сёння пагаршэнне адносін з Расіяй. Кантакты з Масквой сталі адна з галоўных тэм відэаканферэнцыі міністраў замежных спраў ЕЗ, якая падбылася ў панядзелак, распавядае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламецка.

- Спіс абвінавачванняў ЕЗ у адрас Расіі вельмі доўгі. Сюды ўваходзіць канцэнтрацыя войскаў на мяжы з Украінай і ў незаконна анэксаваным Крыме. Сітуацыя небяспечная, мы заклікаем Расію вывесці свае войскі. Адносіны з Расіяй не паляпшаюцца, яны становяцца ўсё больш напружанымі", - заявіў сёння кіраўнік дыпламатыі ЕЗ. Таксама ён пановіў зварот з просьбай гарантаваць доступ лекараў да лідэра расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў калоніі, і яго стан характарызуецца як крытычны. Мы вельмі занепакоеныя яго здароўем", - дадаў Жазэп Барэл. Кіраўнікі дыпламатыі 27 краін ЕЗ размаўлялі міністрам замежных спраў Украіны, які паінфармаваў пра сітуацыі ў гэтай краіне.

Пагрозы з боку Расіі ў адрас Украіны змушаюць Еўразвяз да больш вострай рэакцыі.

Міністр замежных спраў Літвы Габрэліўс Лансбергіс запатрабаваў, каб Брусэль вызначыў «чырвоную рысы» для Расіі ды рэакцыю ЕЗ на яе парушэнне.

-Міністры замежных спраў Еўрапейскага Звяза павінны пагадзіцца з тым, што трэба разгледзець пытанне ўвядзення санкцый. Другое пытанне - здароўе лідэра расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага. Міністры павінны патрабаваць, каб Расія неадкладна прадставіла яму неабходнае лячэнне і падрыхтавала гуманітарную місію па перавозе яго ў абраную ім сталіцу, каб ён мог атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу.

За ўвядзенне санкцый выступаюць таксама эўрадэпутаты. Расію трэба пакалаць за парушэнне міжнароднага права, абмежаваць эканамічную супрацу з Крамлём. У першую чаргу гэта тычыцца будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2. Дадзены праект павінен быць спынены, як небяспечны для Еўропы, перакананыя былая міністр замежных спраў Польшчы еўрадэпутат Анна Фатыга.

- Мы маем вялікі досвед і не кіруемся эканамічнымі прыярытэтамі. Пытанні бяспекі - гэта вельмі важны для нас аспект. Еўрапейскія дзяржавы павінны зразумець, што "Паўночны паток 2" пагражае бяспецы Еўрапейскага Звязу. Гэты праект узмацняе рэжым, які робіць вельмі агрэсіўныя крокі ў дачыненні да нашых суседзяў, і таксама ў дачыненні да краін Еўразвязу, такіх як краіны Балтыі і Польшча. Адказ у выглядзе неадкладнага спынення "Паўночнага патоку-2", улічваючы, што гэта шкодны праект, будзе правільным жэстам.

Еўрадэпутат Радаслаў Сікорскі падтрымаў пастулат, што ў выпадку чарговай сілавой змены межаў Расія павінна быць адключана ад сістэмы міжнародных фінансавых пераводаў SWIFT. Ён таксама лічыць, што ЕЗ павінен скараціць закупкі нафты і газу ды ўвесці санкцыі супраць ключавых расійскіх алігархаў. На думку польскага дэпутата, Еўропа таксама павінна сур'ёзна паставіцца да агульнай абароннай палітыкі. Радаслаў Сікорскі прапанаваў стварыць добраахвотніцкую брыгаду на змену неэфектыўным еўрапейскім баявым групам.

- Гэтага нельга вырашыць ні размовай, ні дыпламатыяй. Пуцін выпрабоўвае Зяленскага, Байдэна і нас. І ён будзе прымаць рашэнні на аснове рэальных фактаў, а не словаў. Я ўвесь час задумоўваюся, што павінна адбыцца, каб Еўрапейскі Саюз сур'ёзна пачаў ставіцца да сваёй бяспекі.

У Расіі пагаршаюцца адносіны не толькі з Еўразвязам. Гэтаксама Белы дом папярэджвае Маскву.Дарадца прэзідэнта Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў у тэлеінтэрв'ю, што калі Аляксей Навальны памрэ ў турме, Расія панясе наступствы. Гэта ж тычыцца і нападу на Украіну.

Юры Ліхтаровіч